Мова2525

Беларуская патэльня і святаруская скаварада

«Калі ласка!» — кажу кантралёрцы, якая папрасіла паказаць білет, у электрычцы Мінск-Маладзечна. Сталічная пенсіянерка, што сядзела насупраць, адразу ўтаропілася ў мяне. «У міня родственнікі пад Смаргонню. Так ані тожа так странна гаварат! Скавародку называют патэльняй, — пачала яна каментаваць мае два словы падзякі. — А к чыму эта фсё? Зачэм дзяліцца, мы ж фсё равно адна Русь Праваслаўная!»

Няўжо беларуская мова падзяляе? Вось дзіва — наша мова ніколі не ўяўлялася мне грозным агрэсарам, што абносіць чалавека калючым дротам ці страляе з кулямёта па чужынцах. Наша мова — гэта, хутчэй, дзяўчына-прыгажуня з русымі косамі ў лёгкай, звеўнай сукенцы…

Некалі святы Тамаш з Аквіну навучаў, што Бога можна спазнаць праз дзве кнігі. Першая — гэта, вядома, Біблія. Другая — гэта наш свет, кніга, якая натуральным чынам распавядае пра Творцу. Дык вось, калі пільна паглядзець вакол сябе, не паленавацца выглянуць праз акно, то можна заўважыць, што там няма нічога аднолькавага. Сем мільярдаў людзей — і ніводнага такога самага. На ўвесь вялікі свет ніводнага аднолькавага лісціка на дрэвах, ніводнай зёлкі ці краскі. У гэтым, казаў Тамаш, і праяўляецца геніяльнасць і вялікая творчая моц Бога.

Гэтаксама і з беларускай мовай… Бог прыдумаў яе не проста так, сказаў бы, пэўна, Тамаш. Калі ж яна ёсць, значыць — яна некаму патрэбная.

Свет быў бы нецікавы, каб усе людзі былі толькі бландзінамі з блакітнымі вачыма, а на ўсіх бажніцах былі б толькі цыбуліны. Навошта было б падарожнічаць, калі ўсюды была б такая самая прырода і архітэктура? Мы б, пэўна, хутка занудзіліся на смерць, шпацыруючы па гарадскіх вуліцах, на якіх былі б такія самыя роўныя шэрыя дамы. Аднолькавасць — гэта пастулат цемры, у якой нічога не бачна. Дыктат такога самага ў сваіх антыўтопіях апісвалі Замяцін і Оруэл, дзе людзі пакутавалі, бо не маглі праяўляць сваю крэатыўнасць, не маглі развівацца і ствараць. Аднолькавыя былі робы ў канцлагерах, такія самыя магілы ў Гулагу г.д. У таталітарных грамадствах кожная думка, што рве стэрэатыпы і выходзіць за рамкі акрэсленага, — сабатажніца. Свабоду ж выразна бачна там, дзе ўсяго рознага многа. Як з рога…

Не мовы дзеляць, а ўнутраная закрытасць людзей, нежаданне адчыніцца на іншасць, прыняць непадобнае…

Таму і слова «патэльня» пад Смаргонню патрэбнае, каб сабою магло здзіўляць і цешыць слух людзей, вярэдзіць іх сумленне: бо ўсё ж не «патэльні» дзеляць, а адсутнасць разумення і любові ў чалавечых сэрцах.

Каментары25

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць