Эканоміка44

Грэф: Беларусі можа спатрэбіцца рэфінансаванне крэдыту «Беларуськалію»

Прэзідэнт — старшыня праўлення ААТ «Сбербанк Расіі» Герман Грэф не выключае, што беларускаму боку ў сувязі з сітуацыяй на калійным рынку можа спатрэбіцца рэфінансаванне трохгадовага расійскага крэдыту «Беларуськалію» на суму $1 млрд.

Гэта здагадку ён выказаў сёння журналістам у Мінску, паведамляе БелТА.

Адказваючы на пытанне, ці звяртаўся беларускі бок па рэфінансаванне або змяненне умоваў па крэдыце «Беларуськалія», Герман Грэф адзначыў: «Пакуль не, але сітуацыя на калійным рынку няпростая, таму будзем глядзець, як будуць развівацца падзеі».

Такім чынам, ён фактычна не выключыў магчымасці таго, што беларускаму боку спатрэбіцца рэфінансаванне гэтага крэдыту.

Трохгадовы крэдыт ад Sberbank CIB на $1 млрд «Беларуськалій» прыцягнуў пад гарантыі ўрада Беларусі ў кастрычніку 2012 года для рэфінансавання брыдж-крэдыту, узятага ў 2011 годзе для фінансавай стабілізацыі ў краіне пад заклад 51% акцый ААТ «Нафтан».

Рэфінансаваны быў прыцягнуты «Беларуськаліем» у канцы 2011 года сіндыкаваны брыдж-крэдыт Сбербанка Расіі і ЕАБР (доля Сбербанка $900 млн.) тэрмінам на 1 год на суму $1 млрд. Сродкі сіндыкаванага крэдыту былі ўключаны ў склад золатавалютных рэзерваў Беларусі шляхам выпуску доўгатэрміновых дзяржаўных папер на $800 млн., якія выкупіў «Беларуськалій». Астатнюю частку крэдыту кампанія прадала на біржы па ініцыятыве Нацбанка.

На фота: падпісанне Групай Сбербанка мемарандумаў аб супрацоўніцтве з найбуйнейшымі кліентамі БПС-Сбербанка ў цэнтральным апараце ААТ «БПС-Сбербанк» па адрасе: бульвар імя Мулявіна, 6.

Падпісвалі — старшыня праўлення ААТ «Сбербанк Расіі» Герман Грэф, у цэнтры, старшыня праўлення ААТ «БПС-Сбербанк» Васіль Мацюшэўскі (справа), генеральны дырэктар ААТ Мазырскі НПЗ Анатоль Купрыянаў.

Мемарандум вызначае рамкі супрацоўніцтва ў фінансаванні інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў ў ААТ Мазырскі НПЗ» на суму да 350 млн еўра, а таксама фінансаванне кіруючай кампаніі холдынгу Белаз-Холдынг на суму 300 млн еўра.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай52

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ18

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць