Меркаванні

Выратаваньне радавога Л.

Афіцыйная прапаганда пачала рабіць стаўку на праявы жаласьці і спачуваньня да няшчасных прадстаўнікоў рэжыму. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Застрэльшчыкам быў асабіста ён. Падчас усенароднага курултаю наш «сакрушыцельны» стаў жаліцца, што ня можа праз занятасьць падтрыманьнем стабільнасьці наладзіць нармальнае асабістае жыцьцё. У рамках мужчынскай салідарнасьці я паспачуваў. Ва ўсіх канкурэнтаў – жонкі, а ў яго толькі лыжы, клюшка і праца з дакумэнтамі.

Тэндэнцыя праглядаецца. Пасьля падзей 25-га замест звыклых кадраў, дзе спэцназаўцы крышаць кумпаламі цагліны і, прыкінутыя амаль што ў ню, танчаць, як салямандры, пасярод вогнішча, па БТ прадэманстравалі фэйсы бедных хлопчыкаў, прыкрашаныя бланшамі. Нібыта кухталі былі атрыманыя імі, жаўнерамі МУС, у бойцы з дэманстрацыяй. Сюжэт варты дзьвюх сэрыяў мэлядрамы пра пакуты рабыні Ізаўры.

Адначасова прайшла мулька пра карэспандэнта БТ, які стаў ахвярай маніфэстантаў у парку Купалы. Закіданы сьнежкамі, ён атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Вось вам першы пакутнік за свабоду слова па-лукашэнкаўску. Калі выходзіць на ланцуг неабыякавых людзей?

Новая тактыка сьведчыць, што ўлады раптам дапетрылі: куды мацнейшы прапагандысцкі эфэкт выклікаюць не Паўлічэнкавы «размовы па-мужчынску», а вобраз няшчаснага бацькі з «Эўраньюс», які ня можа перадаць харчы арыштаванаму сыну на Акрэсьціна.

Фішка павінна выкарыстоўвацца і далей, ствараючы прыкольныя культурныя артэфакты, якія будуць абуджаць дзікае жаданьне бегчы і галасаваць датэрмінова на выбарах 2011 г.

Новую хвалю прапаганды можна пачаць зь невыязных мандарынаў. Як наконт споведзі пра тое, як іх плюшчыць празь немагчымасьць паваляцца на пляжах Рыўеры? Каб яны яшчэ перад камэрамі пакапалі бульбу – вось да чаго давялі праклятыя эўрачыноўнікі, – гэта быў бы поўны «алес».

Або эмацыйная прамова сьпявачкі П., якая падчас выбарчай кампаніі гучней за ўсіх енчыла «За Беларусь!». Зараз поп-дзіва ходзіць пад візавай сякерай: у траўні замест таго, каб выступаць на «Эўрабачаньні», ёй сьвеціць супэртур па Дрыбінскім раёне. Маё слабое сэрца проста б ня вытрымала. Я б адразу праз карашоў на Варвашэні, 8 (соры, Машэрава) зрабіў ліпавую даведку, што П. толькі цудам адмазалася ад «хіміі» за акцыю зь Севярынцам.

Нарэшце, ён сам можа адкрыта папрасіць адстаўкі, бо хворы на параною. Гэта, паверце, мела б адваротны эфэкт. Усе падтрымалі б проста з спачуваньня. Калі б назіральнікі з АБСЭ пабачылі, што рэжым трымаецца не на штыхох і дубінках, а на спачуваньні да няшчасных, мяркую, яны б кінулі дурное і нарэшце аднавілі б нашае сяброўства ў Радзе Эўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым9

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць