Улада1212

Лукашэнка: У будаўніцтва Палаца Незалежнасці не ўкладзена ніводнага рубля з бюджэту

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы на калёквіуме са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, перадае БЕЛТА.

«Сёння часта крытыкуюць за Палац Незалежнасці. Але паглядзіце на гэты цэнтр — Плошча сцяга, адноўлены «Белэкспа», дзе мы выстаўляем вышэйшыя дасягненні нашага народа, і Палац Незалежнасці. — сказаў ён. — Яны нават не ведаюць, колькі гэта каштуе, за якія грошы пабудаваны. Там няма ніводнага бюджэтнага рубля. І што? Дрэнна, што гэта пабудавана?

Гэта сімвал, і для краіны, як і для любога чалавека, гэта вельмі важна. Асабліва цяпер, калі мы хочам прэзентаваць сябе». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Палац Незалежнасці будзе адкрыты для людзей.

«Гэта не рэзідэнцыя Прэзідэнта. Там, праўда, ёсць адзін рабочы кабінет для Прэзідэнта, больш там кабінетаў няма», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў палацы будуць выстаўляцца і падарункі Прэзідэнта, карціны, якія Аляксандр Лукашэнка прывёз з тых краін, якія ён наведваў.

«Але гэтым цэнтрам мы падкрэслілі тое, што мы стварылі сваю дзяржаву», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хацеў бы, каб у палацы праходзілі важныя і знакавыя для краіны мерапрыемствы, напрыклад сустрэчы дэлегацый замежных дзяржаў, ушаноўванне шматдзетных бацькоў, прыём у піянеры дзяцей з усёй краіны.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсё ў Палацы Незалежнасці зроблена з айчынных матэрыялаў і самімі беларусамі.

«Ён дэманструе, на што здольны нашы людзі. Вось усе гавораць, што многія выязджаюць на заработкі. Але мы ж не закрыем іх тут, у нас не турма, а адкрытая краіна. Вось тыя, якія, так сказаць, засталіся, стварылі такое хараство. І мы будзем гэта паказваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары12

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць