Здарэнні88

У Мінску мужчына з мачэтэ спрабаваў абрабаваць ювелірны салон

18 кастрычніка ў Мінску ўчынены разбойны напад на ювелірны салон. Як паведамляе МУС, кнопка трывожнай сігналізацыі ювелірнага салона «Блюз», што па вул. Чкалава, 1, спрацавала ў 14.29, паведамляе БелаПАН.

Невядомы мужчына пад выглядам наведвальніка зайшоў у магазін, каб набыць залатыя вырабы. Ён доўга выбіраў ланцужок і крыжык, а пасля папрасіў прадаўца пракансультаваць яго і паказаць некалькі ўпрыгожанняў.

Жанчына, нічога не падазраючы, ахвотна пагадзілася дапамагчы, выйшла ў гандлёвую залу і стала адкрываць стэлаж з выбраным таварам.

У гэты момант мужчына дастаў з-пад курткі вялікі нож (падобны на мачэтэ) і прыставіў да горла прадаўца, стаў патрабаваць грошы.

Другая прадаўшчыца, якая была за прылаўкам, своечасова змагла націснуць трывожную кнопку. Жанчыны спрабавалі растлумачыць раз'юшанаму «пакупніку», што грашовай выручкі ў касе няма.

Тады рабаўнік зусім выйшаў з сябе, звязаў прадаўцоў і закрыў іх у падсобным памяшканні.

Праз тры хвіліны пасля трывожнага сігналу група затрымання Кастрычніцкага аддзела аховы сталіцы прыбыла на месца здарэння.

Работнікі аховы агледзелі прылеглую тэрыторыю і выявілі, што дзверы магазіна зачынены знутры.

Праз акно салона міліцыянеры заўважылі мужчыну, які кідаўся па гандлёвай зале, складваючы ў сумку ювелірныя вырабы. Праваахоўнікі блакіравалі аб'ект і выклікалі падмацаванне — яшчэ два экіпажы аховы.

Ацаніўшы становішча, першая група затрымання прыняла рашэнне штурмаваць магазін, дзве другія — перакрылі ўсе магчымыя выхады.

Разбіўшы дзвярны шклопакет, работнікі аховы адчынілі дзверы і затрымалі рабаўніка. Злачынцца не спрабаваў аказваць супраціўленне, бо разумеў безвыходнасць становішча.

Паводле першапачатковай інфармацыі ўстаноўлена, што напад учыніў 36-гадовы раней судзімы, непрацуючы мінчанін. Затрыманы растлумачыў, што яму тэрмінова патрэбныя былі грошы.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, Кастрычніцкім раённым аддзелам СК распачата справа на падставе ч. 2 арт. 207 КК (разбой, учынены паўторна).

Каментары8

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць