Свет1313

Махмуд Ахмадынэджад: У Іране гомасэксуалізму няма

У панядзелак прэзыдэнт Ірана сустрэўся са студэнтамі Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў ЗША.

У панядзелак прэзыдэнт Ірана сустрэўся са студэнтамі Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Студэнты проста завалілі прэзыдэнта Ірана пытаньнямі. Пры тым, паводзілі сябе даволі сьмела. Упэўніваньні ў мірных намерах іранскай ядзернай праграмы амэрыканскіх студэнтаў цікавілі мала. Ключавым словамі сустрэчы сталі «Ізраіль, халакост, правы чалавека і гомасэксуалізм».

Аўдыторыя ўмясьціла 700 чалавек, 80 адсоткаў якіх складалі студэнты. Дзясяткі былі апранутыя ў цішоткі з надпісам «Спыніце зло Ахмадынэджада». Зразумела, што і ахова была адпаведная.

Тон задаў рэктар Калюмбійскага ўнівэрсытэту Лі Болінджэр, заявіўшы, што Ахмадынэджад паводзіць сябе як «нікчэмны і жорсткі дыктатар», а адмаўленьне халакосты сьведчыць аб ягонай «неадукаванасьці або правакацыйнасьці».

Большасьць пытаньняў рэктара прэзыдэнт Ірана проста праігнараваў.

Асабліва бурную рэакцыю выклікала пытаньне пра гомасэксуалістаў. Ахмадынэджад лічыць беспадстаўнымі абвінавачваньні ў парушэньні правоў чалавека ў Іране, а тым больш — у перасьледзе гомасэксуалістаў.

«У Іране няма гомасэксуалізма. Гэта праблема вашай краіны», — заявіў прэзыдэнт.

Гэты выклікала хвалю сьмеху ў залі. Яму нагадалі, што згодна праваабарончым арганізацыям, гомасэксуалізм у Іране ня толькі існуе, але за яго яшчэ і караюць сьмерцю.

Таксама студэнтаў хвалявала ізраільскае пытаньне. Раней Ахмадынэджад абвясьціў Ізраіль мэтаю зьнішчэньне:

«Мы не прызнаем гэты рэжым, бо ён грунтуецца на акупацыі і расізьме.»

Незадаволены прэзыдэнт Ірана і рэжымам у саміх Штатах:

«Мы ня згодныя з тым, якім чынам урад ЗША намагаецца кіраваць сьветам. Мы лічым, што ягоныя мэтады няверныя. Яны вядуць да вайны, дыскрымінацыі і кровапраліцьця.»

Тыя, хто ня здолеў патрапіць на сустрэчу з прэзыдэнтам Ірана, разьмясьціліся пад вокнамі ўнівэрсытэцкай аўдыторыі і гучна рэагавалі на словы Ахмадынэджада.

generation.by

Каментары13

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў4

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

У Мінску сумнавядомая сям'я з помсты планавала забіць больш за 50 чалавек10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць