Свет44

З «Камсамольскай праўды» ў Літве прыбяруць савецкія сімвалы

На першай старонцы газеты «Камсамольская праўда ў Літве» не застанецца савецкіх сімвалаў. Паліцыя пачала расследаванне, пасля чаго адмовіцца ад савецкіх сімвалаў вырашыў выдавец газеты.

Газета выдаецца ў Літве, каштуе 2,9 літа, на галоўнай старонцы зверху змяшчала пяць савецкіх сімвалаў, піша Delfi. Сярод іх, вобраз Леніна, а таксама сімвалы СССР — серп і молат.

Выкарыстанне гэтай сімволікі ў Літве забараняецца.

Пасля таго як на гэта ўвагу звярнулі СМІ і палітыкі, гэтым зацікавілася і праваахова.

Паліцыя склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да дырэктара выдаўца газеты кампаніі LK Massmedia Іяланты Андрэевай. Было ўстаноўлена, што Андрэева, будучы адказнай за выданне газеты, не паклапацілася пра тое, каб на першай старонцы не было савецкай сімволікі. Андрэева парушыла 188 арт. Кодэкса адміністрацыйнай адказнасці. За гэта ёй пагражае штраф ад 500 да 1000 літаў (да 3 500 000 рублёў).

Андрэева сваю віну не адмаўляла. Кампанія атрымлівае газету з маскоўскага выдавецтва ў фармаце pdf. Савецкія сімвалы выкарыстоўваліся як лагатып.

Даведаўшыся пра гэта, Андрэеева напісала ліст у Маскву, у якім паведаміла, што ў Літве гэтыя сімвалы забароненыя. На новым нумары гэтых знакаў няма.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў29

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА5

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць