Нерухомасць11

Селекцыянер каляровай бульбы: Крадуць адразу з поля!

А потым скардзяцца, што бульбу не прадаюць афіцыйна.

На «Камароўцы» прадаўцы бульбы звычайнай пакуль толькі чулі пра рознакаляровую навінку, якую вырасцілі беларускія вучоныя. Але, што цікава, тут адразу называюць прозвішча акадэміка, які займаецца селекцыяй чырвонай бульбы, — Віктара Казлова з Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве, паведамляе «Еўрарадыё».

«Яе толькі вывелі, будзе і чырвоная, і фіялетавая, і сіняя бульба. Яе Казлову аднекуль з Францыі прывезлі», — распавядае мне звычайны прадавец.

«Але ж яна дарагая! Тры еўра закупачны кошт! Тры еўра!» — нечакана выдае ўсю раскладку і планы на будучыню другі гандляр.

Накіроўваюць у Самахвалавічы, гэта там некалькі гадоў таму пачалі акультурваць дзікую рознакаляровую бульбу.

Віктар Казлоў, навуковец, які займаецца вывядзеннем гэтай культуры, папярэджвае: «Каляровай бульбы як сорту пакуль не існуе».

«Каб атрымаць адзін гатунак, трэба праверыць 150 тысяч сеянцаў! Насенне па абмене мы атрымлівалі з Лацінскай Амерыкі, яна там свабодна расце ў дзікіх умовах. У нас раней на каляровыя клубні не звярталі ўвагу, выбракоўвалі. Мы скрыжоўвалі яе, давялі да такога моманту, калі захаваўся колер».

Навуковец распавядае пра карысныя якасці бульбы новага пакалення. Гэта вішні, журавіны, брокалі ды шпінат — па вітамінах!

«Антыаксіданты — рэчывы, якія прадухіляюць працэсы акіслення ў арганізме. Усё тое ж самае, што ўтрымліваецца ў бураках, вішнях, журавінах, брокалі ды шпінаце. Але мы бульбы больш ямо, таму і больш рэчываў атрымліваем», — тлумачыць акадэмік неабходнасць селекцыі новага гатунку.

Як даведалася Еўрарадыё, у будучага мегагатунку ёсць недахопы — горыч.

«Глікаалкалоіды. Адна бульба добрая, смачная, другая звычайная, а іншая — горкая, такую выбракоўваем».

Навінкай цікавяцца дачнікі ды розныя ўстановы, але каляровую бульбу нікому не даюць. Толькі бульба без гатунку ўсё роўна ідзе ў народ вядомым «спосабам»: «Хто просіць, а хто ў мяне адразу з поля крадзе, я ж ведаю», — уздыхае акадэмік.

Навуковец нават просіць напісаць, што такога гатунку ў Беларусі няма. Бо беларусы прэзідэнту скардзяцца!

«А то потым прэзідэнту пішуць, што не прадалі бульбу каляровую. А мне потым скардзяцца, што я дрэнна працую з пакупнікамі. А як яе прадаць, калі няма такога гатунку!»

Пакуль гэтая вясёлкавая бульба стане сортам, патрэбна правесці каля 56 розных іспытаў: на марозаўстойлівасць, устойлівасць да розных захворванняў.

Еўрарадыё: Дык а ўраджайнасць як?

Віктар Казлоў: На ўзроўні звычайных гатункаў.

Узгадваю размову з гандлярамі на «Камароўцы»: маўляў, новы гатунак будуць прадаваць па тры еўра за кіло! Навуковец махае рукой.

«Ды не, як звычайная бульба па коштах. Разумееце, гэта экзотыка. Яна ў салатах прыгожа глядзіцца, а пюрэ мо і не будуць есці. Я сам аддаю перавагу звычайным гатункам бульбы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць