16 і 17 лістапада ў сталічным Палацы спорту прайшла міжнародная выстава-шоу грызуноў і зайцападобных «Восеньскія слядочкі — 2013».
У выставе ўзялі ўдзел больш як 200 грызуноў 30 парод, прывезеных з усіх куткоў Беларусі, Расіі і Украіны, паведамляе БелаПАН.
Гледачы маглі любавацца сірыйскімі і джунгарскімі хамячкамі, марскімі свінкамі, пясчанкамі, пацукамі і мышамі, шыншыламі, дэкаратыўнымі трусамі, а таксама чарапашкамі і вожыкамі.
Праграма выставы «Восеньскія слядочкі — 2013» уключала розныя конкурсы: паказ парод «Пацуковы баланс», «Хамячыны боўлінг», касцюмаванае шоу, «Самая жвавая пясчанка», «Самы гаспадарлівы хамяк», а таксама паказ пацучнай моды. Уладальнікі прадэманстравалі таленты сваіх дамашніх любімцаў.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары