Грамадства44

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн

Антон Арцюх — прафесійны гісторык, ён вадзіў экскурсіі па многіх гарадах Беларусі.

Антон Арцюх. Фота: holiday.by

Антону Арцюху 30 гадоў. Ён з Брэстчыны. Пасля школы адвучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на гісторыка-археолага.

Антон працаваў экскурсаводам. Профіль хлопца — Ружанскі замак і ягоныя ваколіцы. Але прапануе ён і экскурсіі па іншых мясцінах.

У 2025 годзе Антона Арцюха асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК). У цяперашніх рэаліях абсалютная большасць такога спалучэння артыкулаў азначае, што чалавек праходзіў па справе Гаюна. Мяркуючы па пазнацы ў «спісе экстрэмістаў» МУС, Антону прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • тру
    18.10.2025
    вельмі багата гаварылі пра дзікпікі. Але чаму не было расследвання, што менавіта сталася з Гаюном? Бо матолька занадта ўплывовы у медыя-серадовішчы і таму яго не чапалі?

    Людзей, пісаўшых у гаюн, зараз закліаюць з'язжаць. Але што тут створана, каб яны мелі магчымасць рэлакавацца? Дапамога даецца толькі палітвязням, але не патэнцыйным палітвязням. Экскурсавод, што існуе на зп - наўрад ці ён разглядаў магчымасць пераезду.
  • Gorliwy Litwin
    18.10.2025
    У 2018 ці 2019-м Антон правёў мне кароткую сяброўскую экскурсію па Ружанах і да маёй эміграцыі мы эпізадычна перапісваліся па мясцовых краязнаўчых пытаннях, пазней ён не адгукаўся, бо я стаў занадта "таксічным" для людзей унутры РБ. Вельмі шкада, па-сучаснаму адукаваны малады чалавек, сапраўдны патрыёт краю. Абурае тая абыякавасць да лёсаў канкрэтных людзей, якая ўласцівая "генералам" сьвядома-спадарскага руху. Гэта ж не адзін Матолька такі, гэта ідзе ад грымучай сумесі фальшывага пафасу, нарцысізму і цынізму, ўласцівай залатой машэраўскай моладзі 1980-х, якая распаўсюдзілася на большасць сьвядомых бонзаў як стандарт іх калектыўнага этасу. Здрада даверу шараговых актывістаў для іх - звычайны бізнэс.
  • Дзе гб'ё жора, FF i iншыя
    18.10.2025
    На такiх навiнах нiводнага вякаючыга пра адцягiванiе рэжыма i знiмiце санкцыi

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Куды глядзіць санстанцыя?» У сталоўцы, дзе харчуюцца сляпыя людзі, прадаюць катлеты з сырым мясам10

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках27

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»2

Зяленскі: Пуцін мяне ненавідзіць. У мяне аналагічнае стаўленне да яго3

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн4

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць