Грамадства2424

Сталічны скуралуп стаў забіваць жывёл яшчэ больш жорстка: адсякае лапы і вушы

Сталічны скуралуп, у існаванні якога не сумняюцца ўжо ні валанцёры абаронцы жывёл, ні ветэрынары, стаў ужываць яшчэ больш жорсткія метады забойства жывёл.

«Калі ў канцы кастрычніка ён адсякаў катам хвасты, а часам выколваў вочы, то цяпер ён стаў адсякаць жывёлам лапы і здзіраць скуру — пры чым «пад нуль», — распавяла Tut.by валанцёр Алена.

Усе ахвяры жывадзёра ці групы жывадзёраў выяўляюцца часцей за ўсё ў сталічным мікрараёне Серабранка. Знаходзяць знявечаных або забітых жывёл і ў іншых раёнах — у Малінаўцы, у Аўтазаводскім раёне.

«16 лістапада ўвечары ў Серабранцы была выяўленая невялікая забітая сабака — з яе цалкам знялі скуру, ёй успаролі жывот і адсеклі вушы, — распавядае Алена. — Сёння раніцай валанцёраў грамадскай арганізацыі «Заашанс» даслалі фота трупа сабакі, а пазней па труп паехалі нашы дзяўчаты з мужамі.

Яны яго сапраўды знайшлі і зараз вязуць на агляд да ветэрынара. Мы хочам атрымаць заключэнне аб тым, што гэта зроблена менавіта рукамі чалавека».

Незадоўга да гэтага таксама ў Серабранцы валанцёры выявілі кацяня — з адсечаных лапамі і рэзанай ранай у вобласці шыі. «Калі мы спрабавалі яго злавіць, ён, бедны, на рэштках лапаў спрабаваў уцячы ад людзей. Гэта страшнае відовішча.

Дзяўчаты завезлі яго да ветэрынара і ўсыпілі. Жыць бы ён ужо не змог — у ім амаль не засталося крыві. Без лап і ўвесь у крыві ён знаходзіўся практычна суткі», — кажа валанцёр.

Па словах дзяўчыны, палохае, што чалавек, які робіць гэта, удасканальваецца: «Вось ужо і на сабак перайшоў. Раней ахвярамі былі толькі каты. Магчыма, ёсць іншыя ахвяры, пра якія мы не ведаем. Страшна ад таго, што потым гэты жывадзёр можа перайсці і на людзей.

Траўмаваных жывёл мы стараемся адвозіць да ветэрынараў, просім выдаць заключэнне аб характары пашкоджанняў». У панядзелак трыццаць валанцёраў аднеслі заявы ў міліцыю і пракуратуру з просьбай высветліць, хто з'яўляецца гэтым жывадзёрам, і прыцягнуць яго да адказнасці.

Да заяў яны хочуць прыкласці заключэння ветэрынараў. Пакуль, адзначае Алена, ветэрынары характарызуюць траўмы аднолькава:

«У заключэннях пазначаны розныя траўмы жывёл, таму што калечылі іх па-рознаму, але ветэрынары нам выразна сказалі, што калецтва нанесеныя чалавекам. Мы часта знаходзім траўміраваных жывёл, таму таксама можам адрозніць, дзе траўма ў ката ад укусу сабакі, дзе ад машыны, а дзе ад рукі чалавека».

Заявы ў праваахоўныя органы валанцёры першапачаткова планавалі адпраўляць, сабраўшы ўсе факты разам. «Але па гэтаму сабаку мы ўсё ж будзем падаваць яшчэ асобную заяву», — сказала Алена.

Цяперашнія выпадкі «жывадзёрства» — не першыя за апошнія некалькі гадоў у нашай краіне. Так, у пачатку жніўня мінулага года ў Новалукомлі былі разбураны дзясяткі гнёздаў бакланаў, а ў жывых птушанят невядомыя адрэзалі верхнія часткі дзюбаў.

Шмат каго з іх прыйшлося ўсыпіць, таму што без дзюб яны не маглі харчавацца і былі асуджаныя на галодную смерць. Неўзабаве вінаватага знайшлі. Ім аказаўся жыхар Чашніцкага раёна і адначасова супрацоўнік мясцовага рыбгаса Вадзім Калодкін.

Яго прызналі вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі і прысудзілі да штрафу ў 25 базавых велічынь (2,5 млн рублёў). Суд таксама пастанавіў, што яму, акрамя іншага, неабходна будзе выплаціць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю. У прыватнасці, за знішчэнне бакланаў — 11200000 рублёў. Уся шкода была ацэнена ў 20760000.

Праўда, жорсткасць вінаватага мела пад сабой хутчэй эканамічныя матывы, а эксперты тады выказвалі сумневы, што адзін чалавек мог пакалечыць столькі жывёл.

Крыху больш за год таму ў Мінску судзілі 20-гадовага мінчука, які ўзяў у зааабаронцаў дабермана, а затым адрэзаў яму галаву. Суд Мінскага раёна прысудзіў яго да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

Бываюць і менш жорсткія выпадкі абыходжання з жывёламі, яны часцей за ўсё і зусім застаюцца незаўважнымі і беспакаранымі. У канцы верасня 2011 відавочцы паведамілі tut.by, што супрацоўніца рэстарана выкінула ў Свіслач кацяня, які « прасіў есці». Адказнасці за жорсткасць так ніхто і не панёс.

Нагадаем, за жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі прадугледжана толькі адміністрацыйная адказнасць. Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, жорсткае абыходжанне з жывёламі, што пацягнула іх гібель або калецтва, а таксама катаванне жывёл цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

У Беларусі да гэтага часу няма ні аднаго дзяржаўнага прытулку, а нядаўна і законапраект «Аб абыходжанні з жывёламі», які, сярод іншых нормаў, прадугледжваў увядзенне крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі, чарговы раз пайшоў пыліцца ў архіў.

Стары варыянт законапраекта, які распрацоўваецца з 2001 года і некалькі разоў разглядаўся парламентам, таксама так і не быў прыняты. Па гэты дзень жорсткасць з жывёламі можна лёгка сысці з рук.

Дарэчы, менавіта пасля выпадку з даберманам, якому гаспадар адсек галаву, навукова-практычны цэнтр праблем законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры выступіў за ўвядзенне ў Крымінальны кодэкс меры адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Аднак прапановы Генпракуратуры не знайшлі падтрымкі.

Зоаабаронцы, валанцёры і звычайныя людзі таксама неаднаразова скардзіліся на тое, што іх жывёлы былі забітыя ці пакалечаныя лаўцамі з службаў адлову.

У цяперашні час крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі (як самастойны від злачынства) прадугледжана заканадаўствам Аўстрыі, Алжыра, Афганістана, Вануату, Гаіці, Грузіі, Інданезіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Кыргызстана, Коста-Рыкі, Кот д'Івуара, Латвіі, Літвы, Македоніі, Нігерыі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Судана, Тайланда, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць