22 лістапада ў мінскім офісе Руху «За Свабоду» адбудзецца прэзентацыя буклета «Шляхамі паўстання 1863» (аўтар – Эдвард Дмухоўскі), выдадзенага да Года Каліноўскага.
Гэта кніжка-гід, з якой смела самастойна можна выпраўляцца ў вандроўку па паўстанцкіх мясцінах.
На прэзентацыі можна будзе займець сабе асобнік. Электронную версію можна спампаваць ужо цяпер тут.
Прэзентацыя пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 80-73.
Каментары