Свет

Цацкі Мадлены Маккен падораць беларускім дзецям

Цацкі зьніклай ангельскай дзяўчынкі Мадлены Маккен будуць перададзеныя беларускім дзецям, якія ў выніку самых розных прычын пазбаўленыя шчасьлівага дзяцінства. Так вырашылі бацькі дзяўчынкі – Джэры і Кейт Маккены, перадае ВВС.

Чатырохгадовая Мэдлін Маккэн была выкрадзеная ў часе адпачынку сям’і ў Партугаліі сёлета ў траўні.

З таго часу аднавяскоўцы, а таксама многія іншыя брытанцы, якія сымпатызавалі гэтай сям’і, сымбалічна прыносілі для дзяўчынкі на мэмарыял ў Лестэршыры шматлікія лялькі і цацкі.

Паводле бабулі Мадлены Джэнэт Кенэдзі, цяпер яна і сябры сям’і штодня пакуюць пасылкі для беларускіх дзяцей. У кожную скрынку разам зь лялькамі ды цацкамі кладзецца невялікае фота дзяўчынкі. Усяго ў Беларусь накіруюць каля 2 тысяч пасылак.

Тым часам экспэрты-крыміналісты па-ранейшаму называюць справу выкраданьня дзяўчынкі надзвычай загадкавай. Да апошняга часу партугальская паліцыя падазравала ў злачынстве як саміх бацькоў, так і іх сяброў. Днямі, пасьля таго як у рукі паліцыі трапіў здымак, зроблены ў Марока ў жніўні, у сьледзтва зьявілася новая дэталь у справе. Аднак у сьледчых па-ранейшаму адсутнічаюць дакладныя вэрсіі злачынства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно13

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»6

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА3

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс14

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно13

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць