Свет88

Клічко пра падзеі на выходныя: А калі будзе ў каго агрэсія, то справу будзе мець са мной

Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк прапанаваў удзельнікам праўладнага мітынгу, які адбудзецца ў Кіеве на выходных, наведаць канцэрт гурту «Океан Ельзи» на Майдане Незалежнасці ў 21:00 у суботу.

«Мы спецыяльна адвядзем месца для гэтых людзей там, наверсе на вул. Інстытуцкай. Няхай прыходзяць на Майдан і на канцэрт», - сказаў ён на мітынгу ўвечары. «Гэта нашы браты і сёстры, яны ўкраінцы незалежна ад таго, на якой мове гавораць і адкуль яны родам», — адзначыў Яцанюк.

У сваю чаргу, лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко заклікаў «майданаўцаў» у выходныя не паддавацца ні на якія правакацыі і не выяўляць агрэсіі.

«У каго будзе хоць нейкая агрэсія, той будзе мець справу са мной», — дадаў Клічко.

Як паведамлялася, гурт «Океан Ельзи» выступіць на Майдане у сваім «залатым» складзе.

Улада звозіць на выходныя ў Кіеў каля 200 тыс. чалавек.

Мітынгі ў падтрымку Віктара Януковіча будуць праходзіць на Еўрапейскай плошчы ўкраінскай сталіцы. Апазіцыя збірае Народнае веча на 13:00 (па Мінску) у нядзелю, 15 снежня.

Учора таксама А. Яцанюк выказаў меркаванне, што 16-17 снежня стануць вызначальнымі для краіны.

«Януковіч едзе 17-га ў Маскву. Мы ведаем, з чым ён едзе. Ён хоча прадаць Украіну Расіі. Толькі ад нас залежыць, ці падпіша ён пагадненне з Мытным саюзам ці не», — сказаў Яцанюк.

«Мы не павінны даць Януковічу шанцу на падпісанне пагаднення аб уступленні Украіны ў новы Савецкі Саюз», — дадаў дэпутат. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць