Так мяркуе эканаміст Яраслаў Раманчук.
«Будзе адстаўка старой каманды: Мясніковіч — Пракаповіч — Ермакова, — заявіў ён у праграме «Пражскі акцэнт» на радыё «Свабода». — Замест іх будуць намеснікі міністраў, намеснікі кіраўнікоў Нацбанку, Міністэрства эканомікі. Я выкажу такую гіпотэзу, што наступным прэм’ер-міністрам будзе спадар Румас, якога Лукашэнка бярэ на кожныя перамовы, нават у Расею. Яго намеснікам будзе спадар Снапкоў. Менавіта гэтыя асобы атрымаюць нейкі крэдыт даверу, і яны скажуць: «Старыя людзі зрабілі памылкі, яны развалілі, недацягнулі, не туды ўклалі грошы», — прагназуе Раманчук.
Каментары