Новы кіраўнік БПЦ распавёў пра сваю датычнасць да цуду
Новы патрыяршы экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел распавёў у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ аб сваёй датычнасці да цуду.
Уладыка згадаў, што ў Пскова-Пячэрскім манастыры, калі ён ішоў на трапезу, да яго звярнуліся дзве жанчыны, якія везлі ў калясцы скурчанага хлопчыка.
Жанчыны з Санкт-Пецярбурга спаслаліся на бачанне хлопчыку старца, які ўказаў у манастыры на айца Паўла, які павінен вылечыць дзіця.
Будучы мітрапаліт прапанаваў жанчынам пайсці да мошчаў святога пакутніка і прыкласці да іх хлопчыка.
Ужо падчас трапезы святар даведаўся, што пасля прыкладання да мошчаў хлопчык устаў.
Каментары