Лукашэнка — рэдактарам СМІ: Не хацелася б, каб вы задавалі пытанні, а я адказваў
Аляксандр Лукашэнка чакае, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ адбудзецца адкрыты дыялог па актуальных для грамадства тэмах.
Аб гэтым ён заявіў сёння, адкрываючы сустрэчу, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што такія сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ праводзяцца ў Беларусі планава, аднак раней яны праходзілі ў больш пашыраным складзе.
«Шчыра скажу: мне даводзіцца праводзіць у такім маштабе мерапрыемствы з журналістамі, але яны мне не вельмі падабаюцца, бо гэта падобна на нейкую лекцыю, — сказаў Лукашэнка.
— Усё-такі ў вузкім коле зацікаўленых і дасведчаных людзей можна больш падрабязна абмеркаваць тыя ці іншыя пытанні, якія сёння хвалююць людзей, і паспрабаваць, калі гэта атрымаецца, зазірнуць у недалёкую будучыню».
Паводле інф. БелаПАН на сустрэчу запрошаны старшыня НДТРК Генадзь Давыдзька, гендырэктар тэлеканала СТВ Юрый Казіятка, кіраўнік тэлеканала АНТ Рыгор Кісель, гендырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА Дзмітрый Жук, дырэктар недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай, заснавальнік партала TUT.BY Юрый Зісер, галоўныя рэдактары «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч, выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, недзяржаўнай газеты «Прессбол» Уладзімір Беражкоў, штотыднёвіка «Аргументы и факты» в Беларуси» Ігар Сакалоў, дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» Уладзімір Перцаў.
Паводле словаў Лукашэнкі, галоўным крытэрыем быў уплыў і аўтарытэт таго ці іншага СМІ ў грамадстве.
«Калі вызначаліся, я сказаў, што мы павінны глядзець на тое, як народ рэагуе на той ці іншы сродак масавай інфармацыі. Па многіх крытэрыях мы ўбачылі, што гэта вядучыя сродкі масавай інфармацыі Беларусі, падабаецца гэта камусьці ці не, але так атрымалася», — сказаў ён.
«Я гатовы да размовы. Форму гэтай размовы не будзем вызначаць, будзем лічыць, што ў нас сёння адбудзецца дыялог.
Вельмі не хацелася б, каб вы задавалі пытанні, а я, як самы разумны і прасунуты, адказваў на вашыя пытанні — гэтага нам трэба пазбегнуць. Давайце пагаворым пра тыя праблемы, якія хвалююць людзей», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
-
Іван Прус расказаў, як нажыўся на 200 даляраў, пасяліўшы кіназорку ва ўбітай кватэры каля звалкі ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары