Грамадства55

Лукашэнку запрашаюць у Оксфард

Дыскусійнае таварыства Оксфардзкага ўнівэрсытэту мае намер запрасіць Аляксандра Лукашэнку выступіць на форуме аб свабодзе слова, які адбудзецца у канцы лістапада.

Дыскусійнае таварыства Оксфардзкага ўнівэрсытэту мае намер запрасіць Аляксандра Лукашэнку выступіць на форуме аб свабодзе слова, які адбудзецца у канцы лістапада. Пра гэта заявіў у інтэрвію брытанскай газэце The Guardian кіраўнік Оксфадзкага дыскусійнага таварыства Люк Трыл. Праўда, кампанія Лукашэнку падбіраецца ніякаватая: ён мае выступіць перад студэнтамі ўнівэрсытэту пасьля Дэвіда Ірвінга, гісторыка, які адмаўляе Галакост, і лідэра ультранацыяналістчнай, не рэпрэзэнтаванай у парлямэнце Нацыянальнай партыі Брытаніі Ніка Грыфіна.

«Дыскусійнае таварыства Оксфардзкага ўнівэрсытэту вядомае сваёй прыхільнасьцю да свабоды слова, і хоць я думаю, што гэтыя людзі выказваюць жудасныя і агідныя погляды, я пэўны, што оксфардзкія студэнты досыць разумныя, каб кінуць ім выклік і падняць на сьмех», — адказаў Трыл.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

Оксфардзкае дыскусійнае таварыства мае векавыя традыцыі. Яго публічныя дыскусіі зьбіраюць сотні студэнтаў. Паўдзельнічаць у гэтых дэбатах, якія маюць свае строгія правілы, прыяжджаюць палітыкі, бізнэсоўцы, інтэлектуалы. Выпрацаваны спэцыяльны кодэкс дэбатаў. Дзякуючы ім, студэнты выпрацоўваюць талент публічнае дыскусіі. Па выніках дыскусіі публіка галасуе за адзін ці другі бок, выходзячы празь левыя ці правыя дзьверы.

Застаецца пытаньне, ці А. Лукашэнка прыме прапанову Оксфарду, ці не збаіцца спрэчкі на роўных. У Беларусі любыя публічныя дыскусіі згорнутыя. Нават перад прэзыдэнцкімі выбарамі А. Лукашэнка ні разу не наважыўся на дэбаты з сваімі праціўнікамі.

Калі ж А. Лукашэнка апрыме прапанову, то ня факт што Брытанія выдасьць яму візу. Оксфард яшчэ не даслаў афіцыйнага запрашэньня, а Форын Офіс ужо папярэдзіў пра сваё нежаданьне ўпускаць у краіну кіраўніка, якога лічаць зланамераным.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу2

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць