Свет

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

У Беларусі цяпер ідуць сумесныя вайсковыя вучэнні з Расіяй пад назвай «Захад-2025». У літоўскай арміі адзначаюць, што падчас такіх манеўраў магчымыя правакацыі, аднак прамога нападу на Літву ці НАТА не чакаецца — рызыка лічыцца нізкай. Кіраўнік Памежнай службы Літвы Рустам Любаеў паведаміў LRT, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца стабільнай і спакойнай.

Фота Памежнай службы Літвы

Паводле Рустама Любаева, памежнікі не заўважаюць дадатковай актыўнасці з беларускага боку, няма ні вайсковых перасоўванняў, ні іншых падазроных дзеянняў. Спакойна і на мяжы з Калінінградскай вобласцю. Галоўны літоўскі памежнік падкрэсліў, што правакацый пакуль таксама не было.

Пры гэтым, як паведаміў міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч, Літва пакуль пакінула адкрытымі два памежныя пункты — у Медніках і Салечніках. Калі ж здарыцца правакацыя, то кіраўнік памежнай службы мае права неадкладна закрыць гэтыя пераходы.

Рустам Любаеў адзначыў таксама, што, нягледзячы на закрыццё польскай мяжы, Літва не адчувае росту патокаў людзей ці транспарту з Беларусі. Паводле звестак на поўдзень суботы, у Медніках і Салечніках поўная цішыня: чаргі грузавікоў не назіраюцца, а рух легкавых машын нават крыху меншы, чым звычайна.

Вучэнні «Захад-2025» пачаліся ў пятніцу раніцай. Паводле даных літоўскай арміі, у іх удзельнічаюць каля 30 тысяч вайскоўцаў. Да 8 тысяч дыслакавана ў Беларусі, каля 4 тысяч — у Калінінградскай вобласці. Галоўная мэта гэтых вучэнняў — прадэманстраваць вайсковую моц краінам Захаду.

У самай Літве прыняты дадатковыя меры бяспекі: у паветры дзяжураць знішчальнікі Іспаніі і Венгрыі ў рамках місіі НАТА, на мяжы з Беларуссю знаходзіцца падраздзяленне супрацьпаветранай абароны з сістэмамі кароткага радыусу дзеяння. У краіне раскватараваныя больш за 4 тысячы вайскоўцаў саюзнікаў.

Акрамя таго, працягваецца доўгатэрміновы праект умацавання мяжы: ужо заблакаваныя або падрыхтаваныя да блакавання больш за два дзясяткі запасных дарог, якія маглі б выкарыстоўвацца для пранікнення з Беларусі і Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім11

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі8

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім11

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць