Свет11

Украіна: сёння ўступае ў сілу закон аб амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту 

2 лютага уступае ў сілу закон аб амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту пасля вызвалення занятых адміністрацыйных будынкаў і закон аб адмене прынятых Вярхоўнай Радай законаў «16 студзеня».

Так, згодна з законам «Аб ліквідацыі негатыўных наступстваў і недапушчэнні пераследу і пакарання асоб у сувязі з падзеямі, якія мелі месца падчас правядзення мірных сходаў»,

ад крымінальнай адказнасці вызваляюцца асобы, падазраваныя ці абвінавачаныя ў здзяйсненні шэрагу артыкулаў КК Украіны пры ўмове, што гэтыя злачынствы звязаныя з масавымі акцыямі пратэсту, якія пачаліся 21 лістападзе 2013 г. Крымінальныя справы ў дачыненні да такіх людзей павінны быць закрытыя.

Згодна з артыкулам 9, закон уступае ў сілу з дня, наступнага за днём яго апублікавання, аднак ўводзіцца ў дзеянне з дня, наступнага за днём публікацыі на афіцыйным вэб-сайце Генеральнай пракуратуры Украіны паведамлення генеральнага пракурора Украіны аб фактычным ажыццяўленні удзельнікамі масавых акцый пратэсту сукупнасці пэўных дзеянняў.

Сярод такіх – вызваленне ўсіх занятых у Кіеве і іншых населеных пунктах Украіны ў час акцый пратэсту будынкаў або памяшканняў органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання, зняцце перашкод для належнага функцыянавання названых аб'ектаў, разблакаванне удзельнікамі масавых акцый пратэсту транспартных камунікацый на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Таксама ў законе гаворыцца аб разблакаванні іншых вуліц, плошчаў, завулкаў, бульвараў ў Кіеве і гарадах Украіны, акрамя тых, на якіх праходзяць мірныя акцыі. На выкананне сукупнасці дзеянняў пратэстоўцам адводзіцца 15 дзён з наступнага дня пасля ўступлення закона ў сілу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць