Свет1414

Gazeta Wyborcza: Расія пачала гандлёвую вайну з ЕС

Расійская Федэрацыя з-за пазіцыі Еўрапейскага Саюза ў справе Украіны ў канцы мінулага тыдня вырашыла пачаць з еўрапейцамі гандлёвую вайну, увёўшы забарону на пастаўку свініны. Пра гэта сёння піша польская Gazeta Wyborcza.

«Пасля саміту ў Брусэлі, на якім ЕС не пакінуў Украіну, Расія пачала гандлёвую вайну з Еўропай — эмбарга на пастаўкі свініны. А Беларусь не будзе купляць бульбу ў ЕС», — піша выданне.

Расія тлумачыць забарону выпадкамі афрыканскай чумы ў Літве, адзначаючы, што эмбарга датычыць ўсіх дзяржаваў Еўрасаюза. Між тым калі хвароба свіней распаўсюдзілася на Беларусь, то забарона тычылася толькі тых раёнаў, дзе яна была зафіксавана. Зрэшты, гэтая хвароба ў Літву прыйшла праз Беларусь з Расіі, дзе існуе шмат агмянёў інфекцыі.

Газета паведамляе, што Расія тлумачыць забарону выпадкамі афрыканскай чумы ў Літве, адзначаючы, што эмбарга датычыць усіх дзяржаваў Еўрасаюза.

«Гэта забарона з'яўляецца непрапарцыйнай. Нашы расійскія партнёры забараняюць экспарт нават з тых дзяржаў ЕС, дзе няма такіх выпадкаў», — заявіў еўракамісар па пытаннях здароўя Тоніа Борг.

Расія купляе каля чвэрці экспарту свініны з дзяржаў Еўрасаюза — каля 700 тысяч тон на суму 1,4 млрд еўра.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць