Усяго патроху3939

CNN выбачылася за ўключэнне манумента «Мужнасць» у Брэсце ў спіс самых пачварных у свеце

Рэдакцыя тэлеканала CNN прынесла прабачэнні за ўключэнне беларускага манумента «Мужнасць» у спіс самых пачварных помнікаў свету. Адпаведная заява размешчана на афіцыйным сайце тэлеканала ў выглядзе папраўкі да першапачатковага матэрыялу.

«Мы зразумелі, што згадка ў нашым спісе Брэсцкай крэпасці абразіла жыхароў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Рэдакцыя падкрэсліла, што спіс толькі меў на мэце ў жартаўлівай форме пазнаёміць чытачоў з помнікамі з усяго свету.

У заяве CNN адзначаецца важнасць манумента для мноства людзей, якія яшчэ памятаюць ахвяры абаронцаў крэпасці. У той жа час, прыбіраць помнік з спісу самых пачварных збудаванняў свету рэдакцыя не стала.

У Беларусі гэтае ўключэнне атрымала рэзананс.

Нагадаем, што амерыканская кампанія CNN склала спіс самых выродлівых помнікаў свету. У яго ўвайшоў і манумент «Мужнасць», які знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці.

Складальнікі спісу назвалі скульптуру «Раззлаваным беларусам, які з'яўляецца з велізарнага бетоннага блока». Па іх словах, помнік «сімвалізуе сабой перамогу Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ён служыць напамінам не звязвацца з Беларуссю — ніколі».

Акрамя знакамітай брэсцкай «галавы» у спіс трапілі такія помнікі, як «Размова з Оскарам Уайлдам» ў Лондане, «Sam Hill's Stonehenge» у Вашынгтоне, помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу Другому ў Рыме ды інш.

«Гэтая падборка сентыментальных памылак і занадта грузных твораў мастацтва можа паслужыць прыкладам безгустоўшчыны і перабору ў галіне крэатыву, хоць дыктатары і іх мастацкія камітэты ў свой час лічылі ўсё гэта выдатнай ідэяй», — паведамляе CNN.

Расказваюць, што першапачаткова архітэктар Кібальнікаў планаваў зрабіць манумент не большым за 7 метраў, але кіраўніцтву гэтага здалося мала, таму было вырашана павялічыць памеры да 36 метраў. Але і гэта было не ўсё. Пры канцы існавання СССР з'явіўся праект дабудовы за манументам яшчэ большага бетоннага блока, каб павялічыць яго маштаб. Але з распадам СССР гэты гігантаманскі план сарваўся.

Каб стварыць лепшы від на манумент, пашкоджаны ў часе вайны «Белы палац» перад манументам (былы ўніяцкі манастыр) быў знесены амаль да падмуркаў. Гэта павінна было падмацаваць метафару «Руіны страляюць».

і

Апытанка

Каментары39

Цяпер чытаюць

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода12

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Усе навіны →
Усе навіны

У Круглянскім раёне вецер разбурыў будынак цялятніка, дзе знаходзіліся жывёлы1

У Крупках моцны вецер зрываў дахі са шматпавярховікаў1

З еўрапейскіх бібліятэк скралі каля 170 рэдкіх кніг Пушкіна і іншых расійскіх класікаў. Навошта — ніхто не ведае10

У Мінску стварылі метровы торт у выглядзе карты Беларусі з усімі славутасцямі2

Беларуская мэблевая фабрыка не плаціла супрацоўнікам заробкі, бо не дачакалася грошай ад «Шанэль»

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц2

У Рыме закрылі знакамітую кавярню, якая працавала з XVIII стагоддзя

Лукашэнка не верыць, што Трамп можа даць Украіне «Тамагаўкі»15

Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода12

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць