Эканоміка55

Сямашка прызнаў пагаршэнне якасці беларускіх тавараў

На нядаўняй нарадзе віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч параіў Лукашэнку быць рэалістам у дачыненні да канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі. А ўчора лёгкія прыкметы аздараўлення праявіў і першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

«Я павінен адзначыць, што ў апошнія два гады (асабліва ў канцы мінулага — пачатку гэтага) я адзначаю досыць рэзкае зніжэнне якасці нашай прадукцыі», — заявіў Сямашка, якога цытуе БелТА.

Прызнанні пакуль цяжка даюцца чыноўніку, але ён ужо пачаў казаць пра забароненае.

«Мы аказаліся неканкурэнтнымі ў гэтай крызіснай сітуацыі, калі назіраецца ўсеагульная рэцэсія па цэнах. Таму што прадпрыемствы перагружаныя велізарнай падатковай нагрузкай у дачыненні да іншых сектараў эканомікі і іншых краін, перакрыжаваным субсідыяваннем па энергетыцы. З такімі высокімі тарыфамі ў Еўропе можна назваць толькі адну- дзве краіны, якія вышэйшыя за нашу па электраэнергіі. Акрамя таго, прадпрыемствы перагружаныя велізарнай крэдытнай нагрузкай, якую трэба браць пад 50-60%, сацыяльнай нагрузкай. У гэтым крызісе мы не змаглі трохі ніжэй апусціцца па цане… Плюс яшчэ гэта пагаршаецца якасцю», — канстатаваў Сямашка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі10

Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў10

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду10

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей4

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць