Сёння, 16 лютага, на Зімовых Алімпійскіх Гульнях у Сочы былі разыграныя чатыры камплекты медалёў. Мас-старт у мужчынскім біятлоне (тут беларусаў няма) перанесены на раніцу панядзелка з-за моцнага туману.
У горных лыжах (супер-гігант) алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац стаў Х'еціль Янсруд, чэшка Ева Самкова выйграла сноўборд-крос, а зборная Швецыі — лыжную эстафету.
А вось цалкам галандскі п'едэстал у забегу на 1 500 м сярод жанчын (Ёрыен Тэр Морс, Ірэн Вюст, Лотэ ван Беек) вывеў Галандыю на другое месца ў агульным камандным заліку. Зборная гэтай краіны таксама мае найбольшую колькасць заваяваных узнагародаў. Прычым усе яны звязаныя з канькамі: 16 у канькабежным спорце і адна ў шорт-трэку.
У панядзелак на Алімпіядзе будуць разыграныя сем камплектаў узнагародаў.
Надзеі беларусаў звязаныя з жаночым мас-стартам у біятлоне (пачатак а 18-й), а менавіта выступам Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна, а таксама фіналамі ў фрыстайле (Антон Кушнір, Дзмітрый Дашчынскі і Аляксей Грышын), але тут у фінал трэба яшчэ трапіць. Пачатак першай кваліфікацыі ў 16:45, фіналы з 20:30.
Нагадаем, у беларусаў на Алімпіядзе чатыры медалі: тры залатыя (2 — Дар'і Домрачавай у гонцы пераследу і інд. гонцы, золата Алы Цупер у лыжнай акрабатыцы (фрыстайл)) і бронзавы медаль Надзеі Скардзіна ў індывідуальнай гонцы.
Медальны залік па стане на вечар 16 лютага
| Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
| 1 | Германія | 7 | 3 | 2 | 12 |
| 2 | Галандыя | 5 | 5 | 7 | 17 |
| 3 | Нарвегія | 5 | 3 | 6 | 14 |
| 4 | Швейцарыя | 5 | 1 | 1 | 7 |
| 5 | Расія | 4 | 7 | 5 | 16 |
| 6 | Канада | 4 | 6 | 4 | 14 |
| 7 | ЗША | 4 | 4 | 8 | 16 |
| 8 | Польшча | 4 | 0 | 0 | 4 |
| 9 | Кітай | 3 | 2 | 0 | 5 |
| 10 | Беларусь | 3 | 0 | 1 | 4 |
| 11 | Швецыя | 2 | 5 | 2 | 9 |
| 12 | Аўстрыя | 2 | 4 | 1 | 7 |
| 13 | Францыя | 2 | 0 | 4 | 6 |
| 14 | Японія | 1 | 3 | 1 | 5 |
| 15 | Чэхія | 1 | 2 | 1 | 4 |
| 16 | Славенія | 1 | 1 | 3 | 5 |
| 17 | Паўд. Карэя | 1 | 1 | 1 | 3 |
| 18 | Вялікабрытанія | 1 | 0 | 1 | 2 |
| 19 | Славакія | 1 | 0 | 0 | 1 |
| 20 | Італія | 0 | 2 | 3 | 5 |
| 21 | Фінляндыя | 0 | 2 | 0 | 2 |
| 22 | Латвія | 0 | 1 | 2 | 3 |
| 23 | Аўстралія | 0 | 1 | 1 | 2 |
| 24 | Харватыя | 0 | 1 | 0 | 1 |
| 25-26 | Казахстан | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Украіна | 0 | 0 | 1 | 1 | |
Каментары