Улада44

Скардзіцца можна толькі на раён

Указ № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў» устанаўляе «якасна новыя падыходы» да працы са скаргамі.

15 кастрычніка прэзідэнт Беларусі падпісаў указ № 498 “Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў”. Дакумент устанаўлівае “якасна новыя падыходы” да працы са скаргамі беларусаў. Дагэтуль парадак зваротаў рэгуляваўся адпаведным законам, прынятым яшчэ ў 90-я гады.

Вось як пракаментаваў новую сітуацыю са скаргамі юрыст Юрый Чавусаў:

“Зараз з прыняццём гэтага ўказу карэнным чынам мяняецца парадак разгляду зваротаў грамадзян. Найперш кідаецца ў вочы тое, што зараз нельга будзе паскардзіцца ў цэнтр, у Мінск, у рэспубліканскія органы кіравання.

Згодна з паведамленнем самой прэс-службы прэзідэнта, 70 % усіх скаргаў – гэта скаргі ў цэнтральныя органы”.

Зараз гэтыя лісты беларусаў будуць разглядацца мясцовымі ўладамі, у межах раёнаў, і з Мінску ці абласных цэнтраў іх будуць вяртаць. Юрый Чавусаў прагназуе, як людзі будуць рэагаваць на новаўвядзенне:

“Менавіта скаргі вышэйстаячаму начальству – гэта той механізм, у які людзі яшчэ верылі. Яны ўжо не верылі ні судам, ні пракуратурам. Але скаргі начальству ім падаваліся дзейсным механізмам.

Зараз улады гэты механізм скасавалі. Я магу прагназаваць, што, вядома, гэта не створыць у рэвалюцыйнай сітуацыі, але напружанасць у грамадстве павялічыцца”.

Ёсць ва ўказе і пазітыўны момант. Зараз парадак разгляду зваротаў распаўсюджваецца і на звароты СМІ і юрыдычных асобаў.

На сайце прэзідэнта Беларусі пакуль няма тэкста самога ўказу, але ёсць каментар да яго.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

«Эмі-2025»: больш за ўсіх узнагарод атрымаў брытанскі серыял «Пераходны ўзрост»

«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць