Грамадства55

За салідарнасць з Майданам гомельскаму актывісту пагражаюць крымінальнай справай

У Цэнтральным раённым аддзеле міліцыі Гомеля ў дачыненьні да затрыманых напярэдадні грамадзкіх актывістаў Андруся Цянюты, Натальлі Крывашэй і Станіслава Булы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі масавых меракрыемстваў — артыкул 23.34.

Цянюта заявіў Свабодзе: «22 лютага ў суседняй з намі Ўкраіне быў дзень жалобы. На знак салідарнасьці мы й прышлі ўвечары да знаку «Нулявы кілямэтр», каб таксама ўшанаваць памяць загіблых у Кіеве на Эўрамайдане ўкраінцаў, у тым ліку і нашага земляка, ураджэнца Гомеля Міхаіла Жызьнеўскага. Я не лічу гэтага масавым мерапрыемствам. Мы паклалі да знака сьпісы загіблых, украінскі сьцяжок, кветкі й запалілі сьвечкі. Нават ня ўсе гэта пасьпелі зрабіць, бо наляцелі міліцыянты і забралі нас у пастарунак. Трымалі там нас каля дзьвюх гадзінаў, склалі пратаколы і адпусьцілі».

У дачыненьні да чацьвёртага затрыманага, Кастуся Жукоўскага, які фатаграфаваў маладзёнаў і таксама быў дастаўлены ў міліцыю, супрацоўнік Цэнтральнага РАУС А. Бельскі вынес пастанову паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу аб пагрозе прымяненьня гвалту да супрацоўніка міліцыі.

Жукоўскі адзначыў, што ён мог напалохаць міліцыянтаў заявай пра магчымасьць зрабіць іх неўязнымі ва Ўкраіну:

«Мая «пагроза» заключалася ў тым, што я сказаў міліцыянтам, якія нас затрымлівалі й складалі пратаколы: трэба папярэдзіць грамадзкасьць Украіны, каб адпаведныя органы забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю гомельскім міліцыянтам, якія перашкодзілі ўшанаваць памяць ахвяраў Эўрамайдану. Міліцыянты вельмі занерваваліся з гэтай прычыны і склалі такую недарэчную пастанову».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград51

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў37

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград51

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць