Пацыент Магілёўскай абласной бальніцы ударыў металічным трымальнікам доктара па галаве і выскачыў з трэцяга паверха.
Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Цяжкія цялесныя пашкоджанні доктару нанёс 56-гадовы жыхар Быхава. Пасля скачка з акна ён прычыніў сабе шматлікія траўмы.
Заведзена крымінальная справа (арт. 147 ч.1 КК — наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
Каментары