Свет1212

Кіраўнік МЗС РФ і дзяржсакратар ЗША не дасягнулі дамоўленасці па Крымскай праблеме

Пра гэта Сяргей Лаўроў паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Лондане аб выніках сустрэчы з Джонам Керы.

«Што да практычных захадаў, якія маглі б ужыць замежныя краіны, то ў нас няма агульнага бачання сітуацыі, разыходжанні захоўваюцца, але размова была, безумоўна, карыснай», - заявіў кіраўнік МЗС РФ.

Расейскі міністр уважае за непатрэбны працяг абмеркавання да правядзення рэферэндуму ў Крыме 16 сакавіка.

Прапановы Захаду аб кантактнай групе ва Украіне ў цяперашнім выглядзе Лаўроў назваў непрымальнымі.

«Кантактная група ў тым выглядзе, у якім яна цяпер прапануецца нашымі заходнімі партнёрамі, зыходзіць з таго, што мэтай гэтага шматбаковага працэсу павінна быць прыянне наўпроставаму дыялогу паміж Украінай і РФ. Нам здаецца, што гэта адкрытая падмена паняццяў, таму што крызіс паўстаў не з віны РФ», — заявіў ён.

Лаўроў падкрэсліў, што Расеі «не патрэбная ніякая міжнародная структура для таго, каб разглядаць расейска-ўкраінскія стасункі».

Кіраўнік дыпламатычнай установы РФ адзначыў, што Крым з'яўляецца вельмі важным для Расеі: «Ці ёсць прэцэдэнты ў міжнародным праве, ці няма прэцэдэнтаў — а яны ёсць —

усё разумеюць, і гэта я адказна заяўляю, што значыць Крым для Расеі, а ён значыць невымерна больш, чым Каморы для Францыі ці Фолклэнды для Вялікабрытаніі», - сказаў ён.

Лаўроў папрасіў заходніх партнёраў не разглядаць выпадак з Крымам «ізалявана ад гісторыі».

«Перакананы: калі Косава — асаблівы выпадак, то Крым - не менш асаблівы выпадак», — падкрэсліў ён.

Каментары12

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць