Міністэрства замежных спраў Украіны адклікала амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля. Пра гэта на брыфінгу заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс.
«МЗС адклікаў амбасадара Украіны ў Беларусі для кансультацый», — сказаў Перабійніс.
Ён паведаміў, што гэта адбылося з-за выказвання Аляксандра Лукашэнкі адносна Крыму.
Нагадаем, учора Лукашэнка заявіў, што Крым — гэта частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
У той жа час Лукашэнка адзначыў, што Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з Украінай пасля выбараў прэзідэнта краіны 25 траўня.
Раней другі прэзідэнт Украіны (1994-2005) Леанід Кучма заяўляў пра тое, што Лукашэнка выступіў за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Адзначым, што вынікі так званага рэферэндуму ў Крыме былі прызнаныя таксама Арменіяй, Казахстанам і Сірыяй.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары