Здарэнні

Снегапад у Валгаградскай вобласці: цяжкасці руху на трасах і аварыі

Па дадзеных выдання «Вышыня 102», затрымалася больш за сотню аўтамабіляў на трасе «Сызрань — Валгаград — Саратаў», яшчэ некалькі сотняў стаяць на ўчастку з рэверсіўным рухам на трасе «Масква- Валгаград». На трасе М-6 заблакавана каля 40 фур.

У абласным МНС агенцтву ІТАР - ТАСС паведамілі, што для кіроўцаў велікагрузаў арганізавалі пункты ацяплення.

Рух вялікагрузнага транспарту абмежаваны з-за моцнага снегу, завеі і абмежаванай бачнасці. На расчыстцы трас працуе каля 40 адзінак тэхнікі.

У МНС паведамляюць, што каля 100 фур, якія стаялі на трасе Р-228 «Сызрань – Саратаў — Валгаград», ужо пачалі рух.

За мінулыя суткі ў рэгіёне зарэгістравана 14 ДТЗ, загінулі чатыры чалавекі, 24 — атрымалі розныя траўмы.

Па прагнозах сіноптыкаў, непагадзь ў Валгаградскім рэгіёне пратрымаецца прыкладна да раніцы панядзелка. Чакаецца, што 31 сакавіка вецер, хуткасць якога зараз складае 15-20 м/с, аціхне, снег спыніцца і пачне таяць, тэмпература паветра падымецца да плюс 4-6 градусаў.

Напярэдадні з-за неспрыяльных умоў надвор'я (парывы ветру 18-23 м/с) у 24 населеных пунктах 10 муніцыпальных раёнаў Валгаградскай вобласці было часткова парушана энергазабеспячэнне. У зону адключэння трапілі каля 25 тысяч чалавек. У нядзелю яно было адноўлена.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць