Грамадства88

Істотна даражае праезд у прыгарадных аўтобусах і на чыгунцы

1 красавіка ў сярэднім на 18% павышаецца кошт праезду на прыгарадных аўтобусах.

Аб гэтым гаворыцца ў рашэнні Мінгарвыканкама № 659 ад 25 сакавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Тарыфы на праезд у аўтобусах агульнага тыпу на звычайных маршрутах устаноўлены ў памеры 488 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 504 рублёў за 1 км. 

На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыфы павышаныя да 634 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — да 656 рублёў за 1 км, на дадатковых маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу — да 658 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — да 680 рублёў за 1 км, на экспрэсных маршрутах — да 732 і 756 рублёў адпаведна. 

Тарыфы за 1 км для багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў складуць: для маламернага — 40 рублёў, сярэднямернага — 80 рублёў, буйнамернага — 160 рублёў. 

Папярэдні раз тарыфы павышаліся з 1 снежня 2013 года на 20%.

Таксама 1 красавіка ў сярэднім на 30% будуць павышаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам.

Пастанова аб гэтым зацверджаная Міністэрствам эканомікі і апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Тарыф на праезд на рэгіянальных лініях эканамкласа падаражэе да 1.200 рублёў за адну зону праезду і да 120 рублёў за 1 км праезду. 

Кошт паездкі на цягніках гарадскіх ліній узрасце да 6.600 рублёў пры перавозцы пасажыраў у межах аднаго тарыфнага пояса, да 7.800 рублёў пры перавозцы пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў, да 11.400 рублёў у межах трох і да 15.600 рублёў у межах чатырох тарыфных паясоў. 

На 33% падаражэў кошт праезду пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных лініях бізнес-класа ў залежнасці ад адлегласці і тыпу рухомага складу.

Таксама павялічаныя тарыфы на перавозку багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць