Улада11

Разгляд справы па кніжцы Бяляцкага: суд пакінуў рашэнне ў сіле

Рашэньне Ашмянскага раённага суда аб рээкспарце кнігі Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай» у Літву засталося ў сіле. Праваабаронца Тацяна Равяка нязгодная з гэтым рашэньнем і мае намер яго абскардзіць. Раней суд прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага забароненай для ўвозу ў Беларусь.

Нагадаем, у пачатку ліпеня 2013 года ў пункце пропуску «Каменны Лог» мытнікі канфіскавалі 40 асобнікаў кнігі віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага ўладамі цэнтра «Вясна», палітзняволенага Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Па даручэнні Ашмянскай мытні былі праведзеныя дзве экспертызы кнігі, па выніках якіх кнігу ўнеслі ў спіс літаратуры, забароненай да ўвозу і распаўсюджванню на тэрыторыі Беларусі.

Дзеянні мытні Таццяна Равяка абскардзіла спачатку ў судзе Ашмянскага раёна. 11 лютага суддзя Ашмянскага суда Таццяна Емельяновіч прызнала працэдуру правядзення абедзвюх экспертыз кнігі незаконнай, аднак «на падставе ўнутранага пераканання» прыняла рашэнне, згодна з якім кнігі Бяляцкага павінны быць вывезеныя з Беларусі, бо наносяць урон палітычным інтарэсам краіны.

У сваёй паўторнай скарзе у Гродзенскі аблсуд Таццяна Равяка акцэнтуе ўвагу на тым, што забарона кнігі Алеся Бяляцкага з'яўляецца цэнзурай навуковай думкі. «Тут ідзе гаворка не толькі аб працэдурах, якія былі парушаныя, тут ўжо ідзе гаворка аб цэнзуры меркавання», — перакананая праваабаронца.

Паводле Равякі, суддзя абласнога суда пры разглядзе справы ўхіліліся ад асноўнай сэнсавай ацэнкі абвінавачання, паводле якога кніга Бяляцкага прызнаная выданнем, якое наносіць шкоду палітычным інтарэсам РБ, дзяржаўнай бясьпецы і маральнасьці грамадзянаў. Галоўнае, на чым засяродзілі ўвагу суддзі, — гэта ці была кніга ўвезена для асабістага ці камэрцыйнага карыстаньня, а затрымана было 40 асобнікаў.

«Суддзя папросту перабіваў мяне, не даваў выказацца, даваць нармальна тлумачэньні, як гэтага патрабуе працэдура суду. Ён сыпаў абвінавачаннямі, уласнымі меркаваннямі, якія не маюць адносінаў да сутнасці справы. Вось такога хамства, шчыра сказаць, я раней не бачыла, як сёння ў гарадзенскім судзе. Мяне сёньня ўразіў нават не столькі працэс па сутнасьці, колькі па форме — якім чынам ён адбываўся», — сказала праваабаронца.

 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»39

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны9

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»39

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць