Свет11

«Газпром» купіў 50 % нямецкага Wingas

Узамен BASF атрымала 25 адсоткаў акцыяў даччыной кампаніі «Газпрому», якая будзе распрацоўваць вялізнае радовішча газу ў Паўднёвай Сібіры.

Расейскі гігант зрабіў чарговы крок, які набліжае яго да пабудовы газаправоду ў абыход краінаў Цэнтральнай Эўропы.

Расейскі канцэрн павялічыў у чацьвер з 35 да 50 адсоткаў мінус адна акцыя сваю долю ў газавай кампаніі Wingas, што валодае адной з найбольшых сетак газаправодаў у Нямеччыне. Ад сваёй часткі адмовіўся нямецкі хімічны канцэрн BASF, зь якім «Газпром» утвараў Wingas. Умова была падпісаная напярэдадні саміту ЭС-Расея і мае ключавое значэньне для пабудовы расейска-нямецкага газаправоду Nord Stream праз Балтыйскае мора, у якой бярэ ўдзел канцэрн BASF.

Ужо некалькі гадоў Wingas атрымліваў большую частку сыравіны акурат з Расеі, газапровадам «Ямад-Эўропа», што ідзе праз Польшчу. Наагул, стварэньне Wingas у 1993 годзе было зьвязанае з падпісаным у тым самым годзе пагаднаньнем ўрадаў Расеі і Польшчы пра пабудову гэтага газаправоду.

Wingas мае стаць галоўным уласьнікам праектаваных трубаправодаў OPAL i NEL, празь якія газ з балтыйскага трубаправоду мае бегчы празь Нямеччыну далей у Эўропу. Такім чынам, кампанія стане галоўным транзыцёрам расейскага газу ў Цэнтральнай Эўропе.

Wingas ужо зладзіў канфэрэнцыю ў Варшаве, дзе Польшчы было прапанавана будаваць злучэньне з газаправодам OPAL, то бок, фактычна, падлучэньне празь Нямеччыну да газаправоду Nord Stream, што Польшчу і Беларусь мінае.

Узамен за акцыі Wingas «Газпром» перадаў BASF 25 адсоткаў мінус адна акцыя даччыной кампаніі «Газпрому», якая будзе распрацоўваць вялізнае радовішча газу ў Паўднёвай Сібіры.

У дадатак да гэтага BASF атрымаў адну прывілеяваную акцыю сібірскай кампаніі, бяз права голасу, але з правам на дзясятую частку прыбытку.

За два гады з тых радовішчаў будуць здабываць 25 млрд кубамэтраў газу штогод. BASF будзе распараджацца адной чацьвертай гэтага аб'ёму, але бяз права на экспарт сыравіны, на што ў Расеі манаполію мае «Газпром».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў46

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць