Культура22

“Дзеяслоў” раздаў “Залатыя апострафы”

Учора ў гістарычнай майстроўні, што на вуліцы Сухой, адбылася вечарына прысьвечаная пяцігодзьдзю літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”.

Учора ў гістарычнай майстроўні, што на вуліцы Сухой, адбылася вечарына прысьвечаная пяцігодзьдзю літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”. Пісьменьнікі хацелі правесьці імпрэзу ў Доме літаратара, але ім адмовілі ў арэндзе памяшканьня. Невялікая заля майстроўні ледзьве магла зьмясьціць усіх жадаючых трапіць на прэзэнтацыю.

У вітальным слове галоўны рэдактар “Дзеяслову” Барыс Пятровіч адзначыў: “Пяць гадоў таму, калі мы стваралі часопіс, нават самыя вялікія аптымісты ня верылі, што мы столькі праіснуём. Ніхто ня верыў, што мы зможам выжыць, але мы засталіся. Гэта былі гады суцэльнага экстрыму і знаходжаньня на лязе нажа. Разам з тым, мы змаглі выпусьціць трыццаць нумароў “Дзеяслова”, пяць кніг у бібліятэчцы часопіса, надрукаваць сотні аўтараў, правесьці мноства сустрэч з чытачамі па ўсіх кутках Беларусі”.

На імпрэзе прысутнічала адразу два дыпляматы – пасол Ізраілю Зееў Бэн-Ар’е і кіраўнік аддзяленьня пасольства Швэцыі ў Менску Стэфан Эрыксан. Абодва дыпляматы прамаўлялі па-беларуску.

“Я ведаю, што ёсьць людзі, якія лічаць, што на беларускай мове нельга выказаць глыбокіх пачуцьцяў і думак. Мне падаецца, што часопіс “Дзеяслоў” акурат даказвае адваротнае. асабіста я апошнім часам думаю пра тое, каб кінуць дыпляматычную працу і заняцца перакладамі зь беларускай мовы на швэдзкую”, – адзначыў Стэфан Эрыксан.

Выступ спадара Бэн-Ар’е аказаўся ў значнай ступені сугучным з прамовай Эрыксана. “Пасол – гэта хобі, мая праца – гэта літаратурныя пераклады. Я маю поўную падборку “Дзеяслова” і прызнаюся, каб ня гэты часопіс мая місія ў Беларусі была б менш цікавая. Я ведаю многіх беларускіх пісьменьнікаў, ведаю, як годных людзей, зь якімі заўсёды можна паразмаўляць па душах ці кульнуць чарку. Я кажу гэта, як габрэйскі нацыяналіст. Бо толькі нацыяналіст, палюбіўшы сваю культуру і краіну, можа палюбіць і зразумець іншыя культуры”, – сказаў Зееў Бэн-Ар’е. Спадар пасол прэзэнтаваў рэдакцыі “Дзеяслову” апошні нумар ізраільскага літаратурнага часопісу “Гаг” (“Дах”), дзе зьмешчаны ягоны пераклад на іўрыт апавяданьня Васіля Быкава “Бедныя людзі”.

Пасьля былі зачытаныя прывітаньні ад паэтаў Ніла Гілевіча і Генадзя Бураўкіна, якія праз стан здароўя не змаглі прыйсьці на прэзэнтацыю.

На некалькі хвілін у гістарычную майстроўню завітаў сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч. Ён выканаў тры песьні на вершы трох аўтараў “Дзеяслова” – Уладзімера Някляева, Андрэя Хадановіча і Рыгора Барадуліна. Пасьля гэтага Вайцюшкевіч зьбег у студыю, дзе запісвае новы альбом на вершы Генадзя Бураўкіна.

Напрыканцы імпрэзы рэдакцыя часопісу “Дзеяслоў” ужо ў чацьвёрты раз раздала свае прэміі ў намінацыях “проза”, “паэзія” і “дэбют”. Найлепшай празаічнай публікацыяй гэтага году прызнаная аповесьць Вольгі Іпатавай “Ахвяры сьвяшчэннага дуба”, паэтычнай – нізка вершаў Рыгора Сітніцы “І голас Бога слухае душа...”. У намінацыі дэбют перамагла Лізавета Дамініка Панамарова за нізку вершаў “Крылы”.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць