Грамадства1717

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША

23 верасня падчас стрыму Сяргея Ціханоўскага са сустрэчы з беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку адзін мужчына, які не назваўся, паведаміў, што ў цэнтр для затрыманых змешчаны беларус Анатоль Бокун, адзін з лідараў страйкама «Беларуськалія». «Радыё Свабода» знайшло пацвярджэнне гэтай інфармацыі.

Анатоль Бокун

Detention center — месца часовага ўтрымання імігрантаў, дзе іх могуць трымаць, пакуль не будзе вырашаны іх лёс: даваць яму палітычны прытулак або не даваць.

Пацвярджэнне інфармацыі «Радыё Свабода» знайшла на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША (U.S. Department of Homeland Security).

Інфармацыя пра Анатоля Бокуна на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША

Анатоль Бокун працаваў механікам аддзела згушчэння сільвінітавай узбагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўлення. Быў сустаршынёй страйкама «Беларуськалія».

Анатоль Бокун — адзін з тых, хто ад імя страйкаму вёў перамовы з кіраўніцтвам кампаніі Yara, каб нарвежскі партнёр разарваў кантракт з «Беларуськаліем» за рэпрэсіі супраць страйкоўцаў. У 2020—2021 гадах ён адбыў 100 сутак у ІЧУ ў Салігорску і Старых Дарогах.

Адміністрацыя «Беларуськалія» звольніла Бокуна «за парушэнне працоўнай дысцыпліны», аднак сам ён расцаніў гэта як адзін з прыкладаў рэпрэсій за іншадумства. Пазней Бокун эміграваў у ЗША і падаў дакументы на атрыманне палітычнага прытулку.

Каментары17

  • пз
    24.09.2025
    Национальный лидер Беларуси - Зенон Позняк - полностью поддерживает политику Дональда Трампа. Если Анатолия Бокуна задержали, значит было за что. Великая страна под управлением великого Президента не совершает ошибок (прямо как наш национальный лидер, между прочим).
  • a.hto.tam.idze
    24.09.2025
    пз,
    Пераймацца за лёс псеўдапалітвязняў, ды іншай агентуры - не варта часу вялікага Збаўцы беларускай нацыі ў выгнанні.
  • Маніпулятару
    24.09.2025
    пз, "полностью" гэта ваша маніпуляцыя. Ёсць рэчы, за якія Пазьняк Трампа крытыкаваў. І пісаў пра гэта. Але ж ваша мэта - ачарніць Пазьняка. Таму вы будзеце хлусіліва пісаць сваё "полностью".
    Пра Ціханоўскага, які таксама падтрымлівае Трампа, вы такое не пішаце. Толькі пра Пазьняка.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць