Улада11

Прэвэнтыўныя затрыманьні перад Сацыяльным маршам

Сёньня раніцай у мэтро быў затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.

Сёньня раніцай у мэтро быў затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Хлопец разам са сваім сябрам Зьмітром Кавалгіным распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы да акцыі 4 лістапада. Пасьля затрыманьня іх адвезьлі ў УУС мэтрапалітэну. Сёньня ж у Доме правасудзьдзя мусіць адбыцца суд.

Нагадаем, што Міхаіл Пашкевіч быў адным з ініцыятараў правядзеньня Сацыяльнага маршу на Кастрычніцкай плошчы. Учора маладзён заклікаў усіх ахвотных сабрацца 4 лістапада а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы. Нешта падобнае ўжо адбывалася перад Эўрапейскім маршам. Тады на суткі таксама пасадзілі аднаго з заяўнікаў акцыі — Яўгена Афнагеля.

Таксама стала вядома, што на станцыі мэтро «Трактарны завод» раніцай былі затрыманыя Сяржук Клюеў і Мікола Сергеенка. Яны раздавалі інфармацыйныя матэрыялы да Сацыяльнага маршу. Усіх чатырох затрыманых абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 23.34 АК «Парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый».

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Эдуард Герасімовіч1

Здарэнне на фэсце ў Будславе: падчас набажэнства ўпаў дрон — цудам ніхто не пацярпеў2

Дубавец: Сіла Офіса Ціханоўскай у тым, што ён — за ўсіх беларусаў, у тым ліку і тых, якія прарочаць яму «канцы»32

Курсанты Разанскага вучылішча паветрана-дэсантных войск забілі свайго сяржанта, пашкодзіўшы яго парашут18

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць