Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігар Паліца забараніў 9 мая падчас дэманстрацыі разгортваць замежныя сцягі, у тым ліку, Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта Паліца заявіў журналістам пасля сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных сілаў рэгіёну.
«Падчас сустрэчы з расійскімі дыпламатамі я папярэдзіў і папрасіў, каб падчас заўтрашняй дэманстрацыі з нагоды 9 Мая не было расійскіх сцягоў. Заўтра павінны быць толькі сцягі Украіны і сцягі, пад якімі ваявалі нашы ветэраны. Іх баявыя сцягі. Калі ў натоўпе будуць расійскія сцягі, то падыдуць людзі і вельмі ветліва папросяць іх прыбраць. Дома можаце вешаць, што хочаце, а на вуліцы іх выносіць не трэба», — сказаў Паліца.
Ён дадаў, што замежных сцягоў у грамадскіх месцах быць не павінна, што з'яўляецца нармальным для любой суверэннай краіны. Паліца прывёў у прыклад Расійскую Федэрацыю, дзе праваахоўныя органы вельмі жорстка рэагуюць на падобныя праявы.
-
Сустрэча Трампа і Пуціна будзе, але не факт, што на наступным тыдні
-
Сустрэча Уіткафа з Пуціным была больш прадуктыўнай, чым чакалася. Трамп неадкладна сазваніўся з Зяленскім і лідарамі Еўропы
-
«Вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне». Зяленскі расказаў пра размову з Трампам
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары