Мужчына прыехаў зь Менску ў Варшаву на судовае паседжаньне ў справе запыту беларускага боку аб выдачы яму шасьцігадовай дачкі Міраславы.
Як паведаміла Польскае радыё, 6 лістапада ў Варшаве польская паліцыя затрымала былога мужа палітычнай уцякачкі зь Беларусі Вольгі Класкоўскай. Затрыманьне адбылося ў будынку раённага суду «Варшава-Жалібаж» а 13-й гадзіне мясцовага часу.
Мужчына прыехаў зь Менску ў Варшаву на судовае паседжаньне ў справе запыту беларускага боку аб выдачы яму шасьцігадовай дачкі Міраславы. Паводле непацьверджанай інфармацыі, мужчыну затрымалі ў сувязі з абвінавачаньнем у крадзяжы дзяўчынкі, якая ў Польшчы знаходзіцца пад абаронай Жэнэўскай Канвэнцыі.
Паліцыя ды суд пакуль ня хочуць выказвацца ў гэтай справе.
Муж і жонка вядуць спрэчку аб тым, з кім мае быць дзіця. Жонка, якая атрымала статус палітычнай уцякачкі зь Беларусі, цьвердзіць, што мужа падтрымліваюць лукашэнкаўскія структуры.
-
Трамп накіраваў лідарам Японіі, Казахстана і яшчэ 10 краін лісты аб увядзенні з 1 жніўня новых імпартных пошлін
-
Колькасць загінулых у выніку паводкі ў штаце Тэхас дасягнула 104 чалавек
-
Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі
Каментары