Грамадства1414

Ляўковіч не выключае свайго ўдзелу ў выбарах прэзідэнта 

Лідар аргкамітэта па стварэнні аб'яднання «Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю» Анатоль Ляўковіч не выключае свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Пра гэта ён заявіў БелаПАН, каментуючы заяву шэрагу ініцыятыў аб яго падтрымцы ў наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

У паведамленні, распаўсюджаным у СМІ 27 мая, зазначаецца, што «арганізацыйны камітэт па стварэнні Цэнтрысцкай партыі Беларусі, грамадзянская ініцыятыва «За Ляўковіча», арганізацыя этнічных украінцаў у Беларусі «Украінскі дом» і Савет еўраатлантычнага супрацоўніцтва (СЕС) пачынаюць дзейнічаць пад адзіным брэндам «Ляўковіч 2015». «Яго палітычныя погляды поўнасцю адпавядаюць светапогляду беларусаў, а прапанаваная ім і яго паплечнікамі палітычная стратэгія «За дыялог і кансалідацыю» адпавядае жаданням людзей з самых розных сацыяльных слаёў… Ён не жыве ў свеце ілюзій, не заклікае свой народ да бессэнсоўных дзеянняў («Плошчаў», «Майданаў» і іншых «каляровых рэвалюцый»), не навязвае сваім суайчыннікам заведама правальныя ідэі, як гэта робяць палітычныя «прафурсеткі» ў асобе нязменных апазіцыйных «правадыроў» і палітычныя дылетанты ад ЛДПБ, РППС», — гаворыцца ў паведамленні.

Ляўковіч заявіў, што нейкіх кансультацый і перамоў з ініцыятывамі наконт свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах не праводзіў. «Але для мяне гэта навіна прыемная. Значыць, павялічваецца колькасць прыхільнікаў дыялогу і кансалідацыі ў грамадстве», — сказаў ён.

***

Ляўковіч са жніўня 2008 года па кастрычнік 2010 года ўзначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада). 10 кастрычніка 2010 года ў Мінску прайшоў з'езд БСДП (Грамада), на якім старшынёй быў абраны Анатоль Сідарэвіч, аднак вынікі з'езда Ляўковіч не прызнаў. Вынікі з'езда не былі прызнаныя і Мінюстам. Не былі афіцыйна прызнаныя і вынікі паўторнага з'езда 5 чэрвеня 2011 года. Яшчэ адзін з'езд прайшоў 18 сакавіка 2012 года, на якім старшынёй партыі была выбрана Ірына Вештард, зноў пераабраная кіраўніком арганізацыі ў 2014 годзе.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць