Здарэнні33

Тэлевізарам LG: яшчэ адзін эпізод атрымання хабару рэктарам Інстытута культуры Беларусі

Следчым камітэтам устаноўлены яшчэ адзін эпізод атрымання хабару рэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» (Інбелкульт).

Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, азначаная асоба, у маі гэтага года, знаходзячыся на працоўным месцы, атрымала хабар у выглядзе тэлевізара «LG», коштам каля чатырох мільёнаў рублёў за прадастаўленне ў карыстанне нерухомасці ўзначаленай установы ў інтарэсах хабарадавальніка, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Устаноўлена, што намер падазраванага быў накіраваны на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў выключна для сябе і ў сувязі з займаемым ім службовым становішчам.

Як паведамлялася раней, падазраваны быў затрыманы ў момант атрымання хабару ў памеры 2000 даляраў ЗША, у дачыненні да яго расследуецца крымінальная справа.

Гэтыя грашовыя сродкі рэктар атрымаў таксама за спрыяльнае вырашэнне пытання аб прадастаўленні ў карыстанне нерухомасці ўстановы без дакументальнага афармлення.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне працягваецца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць