Свет4242

У Літве міністра культуры паставіла ў тупік пытанне «Чый Крым?» Гэта каштавала яму пасады

Зусім нядаўна прызначаны на пасаду міністра культуры па квоце папулісцкай партыі «Нёманская зара» Ігнатас Адамавічус на самай першай сваёй прэс-канферэнцыі спатыкнуўся на пытанні, якое з'яўляецца адным з ключавых у анкетах, якія апошнія гады мусіць запаўняць кожны іншаземец, калі хоча прэтэндаваць на жыццё і працу і Літве.

Ігнас Адамавічус

Калі журналістка выдання lrytas.lt запытала ў Адамавічуса, чыім, на ягоную думку, з'яўляецца Крым, міністр спачатку спрабаваў ад адказу на пытанне ўхіліцца, а пасля таго, як яму задалі яго паўторна, папрасіў не закранаць гэту тэму.

«Гэта правакацыйныя пытанні, давайце нават не будзем да іх падыходзіць, бо мы цяпер гаворым не пра Міністэрства культуры», — адказаў Адамавічус пасля паўзы.

«Не, давайце не гуляць у гэтыя гульні. Разумееце, трэба… Ёсць мяжа, за якую не варта заходзіць. Вось тут і трэба спыніцца. На гэтых пытаннях», — сказаў міністр.

Такія самыя цяжкасці ў Ігнатаса Адамавічуса выклікаў адказ на пытанне, што для яго як для чалавека і палітыка азначала б перамога Украіны.

«Напэўна, лепш за ўсё гэта ведаюць самі ўкраінцы — што для іх з'яўляецца перамогай. Не мы. Мы не можам зразумець іх так глыбока, як яны самі бачаць сітуацыю. Гэтак жа, як мы, Літва, усвядомілі сваю перамогу, калі выйшлі з акупацыі, з-пад прыгнёту і сталі свабоднымі, так і яны павінны самі вызначыць сваю перамогу. Гэта іх шлях. Кожны павінен прайсці свой шлях. Мы можам толькі дапамагчы, падтрымаць. Наша дапамога можа дапамагчы ім знайсці гэтую перамогу. Але толькі яны могуць назваць, якой яна павінна быць. Нельга адказваць за іншага», — сказаў міністр.

Такая пазіцыя, якая была ўспрынятая як прарасійская, выклікала ў Літве хвалю абурэння. У выніку ў той жа самы дзень было аб'яўлена пра адстаўку міністра. Цяпер «Нёманская зара» шукае новага кандыдата на пасаду міністра культуры.

Супраць прызначэння Адамавічуса міністрам літоўская культурная супольнасць актыўна выступала яшчэ раней. На мінулым тыдні на плошчы ля прэзідэнцкага палаца прайшла акцыя пратэсту — амаль тысяча прадстаўнікоў сферы культуры сабраліся і запатрабавалі, каб міністэрства ўзначаліў кампетэнтны спецыяліст, які будзе годна прадстаўляць іх інтарэсы. Таксама супраць прызначэння Адамавічуса распаўсюджвалася петыцыя, якую падпісалі дзясяткі тысяч чалавек. У нядзелю, 5 кастрычніка, культурная супольнасць збіралася правесці папераджальны страйк. 

Можна меркаваць, што асоба наступнага кандыдата ў міністры будзе таксама выклікаць непрыманне, таму што дзеячы культуры ўвогуле супраць таго, каб іх сфера аддавалася ў рукі прадстаўнікоў партыі «Нёманская зара». 

Каментары42

  • Хайс
    03.10.2025
    Конечно Крым украинский. Каждый гражданин Украины может свободно туда приезжать и уезжать, жить, работать и отдыхать там. Или не так? Пускай правильно формулируют вопросы. Де юре украинский, но де факто он российский. Если в Крыму права человека нарушаются, кто отвечает: тот кто контролирует Крым, то есть Россия... вот и ответ
  • Вроде норм политик
    03.10.2025
    А что не так он сказал? Вопрос действительно провокационный. Если у меня отжали ночью кошелек - чей это теперь кошелек? Я бы уже не назвал его моим.

    А что они хотят услышать в ответ на "что для него как для человека и политика означала бы победа Украины?" - "то, что восторжествовала справедливость" или что-то еще?
  • небарака
    03.10.2025
    праўду скажаш - назавуць дыссідэнтам і крамольнікам.
    непраўду скажаш - назавуць дурнем.

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт6

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі17

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт6

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць