Улада66

ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму: Афіцыйны Мінск можа адыграцца на простых грамадзянах

У Еўрасаюзе не выключаюць, што ў выпадку адмовы ад абмеркавання пытання аб адмене віз для беларускіх грамадзян, якія маюць дыпламатычныя пашпарты, у перамовах па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю могуць узнікнуць праблемы. 

Як паведаміла крыніца ў Еўракамісіі, падчас сустрэч з беларускім бокам зімой гэтага года пры падрыхтоўцы да пачатку перамоў па пагадненнях аб аблягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі пытанне пра адмену віз для беларускіх дыпламатаў і членаў афіцыйных дэлегацый не ўзнімалася. Аднак падчас першага раўнда перамоў, які адбыўся ў Мінску 12 чэрвеня, сярод прапаноў, унесеных беларускім бокам, была і адмена віз для ўладальнікаў дыппашпартоў. 

Праблема заключаецца ў тым, падкрэсліла крыніца, што цяперашні мандат на правядзенне перамоў з Беларуссю па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, выдадзены Еўракамісіі ў 2011 годзе, не прадугледжвае магчымасць абмеркавання пытання пра адмену віз для дыпламатаў. Для правядзення перамоў па гэтым пытанні неабходна атрымаць яшчэ адзін мандат, які выдае Савет ЕС. 

Крыніца выказала сумненне ў тым, што такі мандат будзе выдадзены, калі палітычная сітуацыя ў Беларусі не зменіцца і калі афіцыйны Мінск «не зробіць якіх-небудзь пазітыўных захадаў». 

У той жа час яна адзначыла, што на перамовах на мінулым тыдні беларускі бок выразна даў зразумець, што вельмі зацікаўлены ў станоўчым вырашэнні пытання наконт адмены віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў. 

Паводле слоў крыніцы, у ЕС не выключаюць, што ў выпадку адмовы Беларусь можа адмовіцца ад перамоў у цэлым. Афіцыйны Мінск можа такім чынам «адыграцца на простых грамадзянах». «Кітай таксама выкарыстоўвае такую тактыку», — дадаў суразмоўца. 

Раней іншая крыніца ў ЕС паведаміла, што адным з пазітыўных захадаў магло б стаць вызваленне беларускіх палітзняволеных.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва57

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты50

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі15

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць