Свет3131

Па ўсім свеце да пасольстваў РФ нясуць пахавальныя вянкі

У суботу ў многіх краінах свету пачынаецца глабальны флэшмоб супраць агрэсіі Крамля адносна Украіны.

Актывісты прынясуць у пасольствы і консульствы РФ, а таксама да пастаяннага прадстаўнiцтва Расіі ў ААН у Нью-Ёрку пахавальныя вянкі, каб ушанаваць ахвяраў пуцінскай агрэсіі супраць Украіны.

Акцыю падтрымаюць жыхары Таронта, Ванкувера, Гаагі, Вільні, Нью-Ёрка, Варшавы, Бруселя і многіх іншых гарадоў свету, у тым ліку Кіева і Львова.

У прыватнасці, у Кіеве акцыя пачалася ў 11:00.

«Расія дэ-факта пачала вайну з Украінай. Пуціна трэба спыніць неадкладна», — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў акцыі.

«Колькі яшчэ трэба смерцяў для таго, каб прызнаць, што Расія пачала вайну ва Украіне, і што Пуціна трэба неадкладна спыніць?», — пытаюцца арганізатары флэшмобу.

Разам з тым арганізатары акцыі заклікаюць НАТА купіць два баявых караблі Mistral, якія Францыя збіраецца прадаць Расіі, а таксама «неадкладна прыняць санкцыі трэцяга ўзроўню».

Сярод іншых патрабаванняў — даць украінскай арміі выратавальныя сродкі, уключаючы медыцынскія сродкі і сродкі асабістай аховы.

Акрамя таго, ад Захаду чакаюць спынення любога супрацоўніцтва і бізнесу, якія дапамагаюць Расіі мадэрнізаваць войска, паліцыю, узбраенне і спрыяюць расійскай экспансіі.

Удзельнікі акцыі просяць адмяніць візавы рэжым з Украінай як мага хутчэй і расследаваць паводзіны «Газпрома», які «парушае антыманапольнае заканадаўства ЕС і правілы СГА».

Мітынгоўцы таксама будуць патрабаваць задзейнічаць строгі кантроль усіх сродкаў, якія паходзяць з Расіі і Беларусі і адмяніць візы вядучых антызаходніх і антыўкраінскіх прапагандыстаў расійскага рэжыму.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць