Грамадства2727

Студэнт абараніў па-беларуску дыплом з праектам станцыі метро 

«Усе ўсё зразумелі».

 

Цяпер «Праект станцыі Кавальская Слабада Мінскага метрапалітэна» пяцікурсніка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Якуба Трафімовіча (факультэт транспартных камунікацый) будзе рэалізоўвацца на практыцы.

— Праект заключаўся ў тым, каб разлічыць будаўнічыя канструкцыі платформавага ўчастка. Апісвалася тэхналогія будаўніцтва, ахова працы, ахова навакольнага асяроддзя. Але асноўнае — гэта разлікі.

«НН»: Ёсць верагоднасць, што твой праект знойдзе практычнае ўвасабленне?

Якуб Трафімовіч: Так, мой праект будзе рэалізоўвацца. З гэтай станцыі пачнецца будаўніцтва трэцяй лініі метро. Я ўжо працую ў «Мінскметрапраекце»: пакуль дыплом не атрымаў — я толькі тэхнік-праекціроўшчык. І там застаюся на размеркаванне.

«НН»: Як выкладчыкі прынялі беларускамоўны праект?

ЯТ: Напачатку былі пытанні. Маўляў, ніколі такога не было на спецыяльнасці (але ва ўніверсітэце гэта не першы выпадак). Маўляў, пратакол афармляецца па-руску, а мой праект будзе на беларускай мове. У выніку ўсё прайшло выдатна. На абароне прысутнічаў загадчык кафедры, дырэктар «Мінскметрапраекта», супрацоўнікі метрапалітэна. Пытанні стараліся задаваць таксама па-беларуску. За дыплом я атрымаў 9 балаў.

«НН»: Чыя была ініцыятыва абараняцца на роднай мове?

ЯТ: Я так сам вырашыў, калі яшчэ паступіў ва ўніверсітэт. Я два курсавыя праекты да гэтага пісаў па-беларуску.

«НН»: Якія былі складанасці пры напісанні дыплома?

ЯТ: У агульным доступе няма тэхнічнай літаратуры на беларускай мове. Ёсць слоўнікі, але прафесійная тэрміналогія слаба распрацавана. Даводзілася шукаць па сайтах, дапамагла карэктарка, якая вычытвала мой праект.

Прыклад Якуба Трафімовіча не адзінкавы. Усё больш студэнтаў тэхнічных ВНУ прынцыпова абіраюць родную мову. Раней сёлета мы пісалі пра беларускамоўныя абароны інжынера з ГДТУ і эканаміста з БДТУ.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць