Грамадства3737

Алесь Міхалевіч: БНФ можа самастойна ўзяць уладу ў краіне

"А Мілінкевіч стане наступным прэзыдэнтам краіны да 2011 году".

У Магілёве сябры мясцовай суполкі Партыі БНФ у суботу вызначыліся з дэлегатамі на партыйны з’езд, які пройдзе ў Мінску 8-9 снежня. На выбарчай канферэнцыі прысутнічалі тры прэтэндэнты на пасаду старшыні партыі – Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.

Канферэнцыя падзялілася на дзве часткі. Досыць хутка партыйныя актывісты зацвердзілі спіс дэлегатаў ад Магілёва, што складаўся з 7 чалавек. А далей адбыліся выступы старшыні Партыі БНФ і яго намеснікаў, што вельмі нагадвалі перадвыбарчую агітацыю.

Прэтэндэнты на лідэрства абралі розныя тактыкі датычна далейшага развіцця БНФ. Так, Вінцук Вячорка станоўча ацаніў праведзеную кампанію на выбарах-2006 ды заявіў, што Фронт у наступныя два гады зоймецца мабілізацыяй грамадства, каб прымусіць уладу сесці за стол перамоваў з апазіцыяй. Пры гэтым кіраўнік партыі заявіў, што БНФ мусіць выйсці з ценю апазіцыі і Рады АДС, акрамя таго, ва ўсіх кааліцыях партыя мусіць мець "права вета" – і гэта паводле спадара Вячоркі, афіцыйнае пасланне для ўсіх суб’ектаў палітыкі.

Віктар Івашкевіч заявіў, што ў будучым годзе сябры партыі БНФ могуць быць абранымі ў Палату прадстаўнікоў і створаць там сваю фракцыю.

Што ж датычна выступу Алеся Міхалевіча, то тут прагучала досыць амбіцыйная заява пра тое, што БНФ можа самастойна ўзяць уладу ў краіне. Пры гэтым ён досыць скептычна паставіўся да парламенцкіх выбараў. На яго думку, галоўнае зараз – працаваць з перспектыўнымі групамі насельніцтва: прадпрымальнікамі і хрысціянамі.

На пытанне Рацыі датычна прэзідэнцкіх выбараў-2011 Вячорка адказаў, што БНФ мусіць абавязкова мець свайго кандыдата ды свайго кіраўніка перадвыбарчага штабу. А паводле Міхалевіча, змены ў краіне наступяць раней за дату наступных выбараў. І прэзідэнтам стане Аляксандар Мілінкевіч.

Радыё Рацыя

Каментары37

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць