Спорт22

Аргенціна – Швейцарыя, Бельгія – ЗША: цікавыя факты пра сённяшнія матчы

Працягваюцца матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе.

Аргенціна зробіць усё магчымае, каб стаць трэцяй паўднёваамерыканскай зборнай у чвэрцьфінале. Бельгійцы, якім выдавалі столькі кампліментаў, пакуль не надта натхняюць сваёй гульнёй, хоць і атрымалі тры запар перамогі.

Аргенціна – Швейцарыя

Каэфіцыенты букмекераў: Перамога Аргенціны — 1,53, нічыя — 4,0, перамога Швейцарыі — 7,0.

Пачатак гульні: 19:00.

Гісторыя супрацьстаянняў: Каманды сустракаліся тройчы. Адна з гульняў прыйшлася на чэмпіянат свету 1966. Тады аргенцінцы былі мацнейшая з лікам 2:0. Астатнія дзве гульні былі таварыскімі. У чэрвені 2007 года зафіксаваная нічыя 1:1. А ў лютым 2012-га Аргенціна зноў перамагла альпійцаў 3:1.

Зорка матча: Леа Месі (Аргенціна)

27-гадовы нападаючы «Барселоны» дасягаў многага з клубам (трохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, шасціразовы чэмпіён Іспаніі), атрымліваў індывідуальныя ўзнагароды (атрымліваў некалькі разоў «Залаты мяч» і «Залатую буцу»), а вось са зборнай Аргенціны здзяйсненні куды больш сціплыя (маецца толькі перамога на Алімпіядзе). Ясна, што найлепшаму футбалісту сучаснасці Месі хочацца гэтую несправядлівасць хутчэй ліквідаваць.

На гэтым чэмпіянаце, здаецца, што Месі — адзіны, хто цягне за сабой Аргенціну. З шасці галоў сваёй каманды на рахунку Месі чатыры. Ён забіваў усім супернікам сваёй каманды — Босніі, Ірану і Нігерыі.

Месі нарадзіўся не ў сталіцы, але ў вялікім аргенцінскім горадзе Расарыа. Між іншым, гэта радзіма найвялікшага рэвалюцыянера ХХ стагоддзя Эрнэста Чэ Гевары. Дарэчы, паходжанне ў Месі італьянскае. Менавіта з Апенінаў продкі футбаліста прыехалі па лепшае жыццё ў Аргенціну.

Хлопчык пачынаў гуляць у малавядомай камандзе «Грандолі», якую трэніраваў ягоны бацька. Аднак у 11 гадоў Леа паставілі дыягназ «дэфіцыт гармону росту».

Аргенцінскі гранд «Рывер Плэйт» лячыць таленавітага падлетка адмовіўся, а вось іспанская «Барселона» ўклала ў хлопца грошы. І, мабыць, не шкадуюць зусім пра гэта. За 277 матчаў у «Барселоне» Месі забіў 243 галы. Фенаменальны бамбардзір.

Праўда, надта высокім Месі так і не стаў. Ягоны рост 169 см. І мянушку праз гэта мае адпаведную — Блыха. Ужо пасля таго як Леа дабіўся поспехаў, ён аплаціў лячэнне ад «дэфіцыту гармону росту» для 6-гадовага мараканца Валіда Кашаша, які марыць стаць футбалістам.

У прыватным жыцці Месі вельмі сціплы чалавек. Ён інтраверт, якому цяжка размаўляць нават па тэлефоне, у большасці выпадкаў карыстаецца смс-камі. Калі Месі забівае галы, то падымае абедзве рукі ўгору, тым самым салютуючы сваёй памерлай бабулі. Аргенцінец верыць, што яна бачыць ягоныя галы з неба.

Месі ў адносінах са сваёй суайчынніцай Антанэлай Раказа, у пары ёсць сын Цьягу. Да гэтага Месі сустракаўся яшчэ з некалькімі дзяўчатамі.

Бельгія – ЗША

Каэфіцыенты букмекераў: Перамога Бельгіі — 2,0, нічыя — 3,1, перамога ЗША — 4,2.

Пачатак матча: 23:00.

Гісторыя супрацьстаянняў: Сустракаліся тройчы. Прычым дэбютны раз на самым першым чэмпіянаце свету ў 1930-м годзе ва Уругваі. ЗША былі мацнейшымі за бельгійцаў з лікам 3:0. У 2011 і 2013 гадах праходзілі дзве таварыскія сустрэчы. На гэты раз еўрапейцы былі мацнейшымі — 1:0 і 4:2 адпаведна.

Зорка матча: Клінт Дэмпсі (ЗША)

31-гадовы ўраджэнец штата Тэхас правёў больш за 100 матчаў за нацыянальную зборную. На гэтым чэмпіянаце Дэмпсі адзначыўся два разы: спачатку забіў Гане, а пасля Партугаліі. Толькі немцы змаглі выратаваць свае вароты ад бязлітаснай нагі амерыканскага паўабаронцы.

Цяпер Дэмпсі выступае за не самы вядомы для еўрапейцаў клуб «Сіэтл Саўндэрс». Але залаты час ягоны прыйшоўся на выступленне за англійскі «Фулхэм». Дэмпсі правёў за гэтую каманду пяць сезонаў, забіўшы 50 галоў. А вось у больш крэпкім «Тотэнхэме» гульня ў амерыканца зусім не пайшла. Дэмпсі ўвайшоў у гісторыю як першы амерыканец, што зрабіў хет-трык у матчы англійскай Прэм’ер-лігі.

Дэмпсі нарадзіўся ў зусім беднай амерыканскай сям’і, якая не магла дазволіць сабе ўласны дом, таму жыла ў трэйлерным парку. А гуляць у футбол хлопчык навучыўся ў мексіканскіх дзяцей.

У Клінта была сястра Джэніфер, якая ў дзяцінстве паказвала някепскія вынікі ў тэнісе, але памерла ў шаснаццацігадовым узросце ад хваробы сасудаў. Дэмпсі цяпер прысвячае ёй кожны свой гол.

Кажуць, што Дэмпсі мае вельмі жорсткі характар. Наколькі жорсткі? Ён правёў некалькі гульняў са зламанай сківіцай.

У 2006 годзе Клінт сумесна са сваім сябрам, рэперам XO, а таксама пры ўдзеле Big Hawk запісаў сінгл «Don't Tread», у якім Дэмпсі апісвае сваё цяжкое жыццё і тое, як футбол дапамог яму пераадолець цяжкасці. Напрыканцы кліпа Клінт прыносіць кветкі на магілу сястры. Кліп мае на Ютубе амаль 2 мільёны праглядаў.

 

Прагноз «НН»: Аргенціна выйграе Швейцарыю ў асноўны час. А вось у матчы Бельгія-–ЗША будзе дадатковы час, а па пенальці перамогуць амерыканцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць