Меркаванні1515

Заява выкладчыкаў ЕГУ ў сувязі запытам прарэктара Калбаскі

Мы, выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і законна абраныя чальцы Сената ЕГУ, атрымалі з афіцыйнай электроннай адрэсы прарэктара па акадэмічных пытаннях Аляксандра Калбаскі запыт наступнага зместу (пераклад з ангельскай):

«Пасля вывучэння вашай заявы на замяшчэнне пасады ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце было б вельмі пажадана растлумачыць шэраг пытанняў, якія паўсталі, каб падаць нашыя рэкамендацыі рэктару з нагоды прызначэння. Вы неаднаразова дэманстравалі прынцыповую нязгоду з наяўным курсам і рашэннямі ўніверсітэта. Гэта рабілася як у пісьмовай форме, так і ў публічных заявах, для зацікаўленых асоб ва ўніверсітэце і за ягонымі межамі.

З улікам гэтых заяў, натуральна, узнікае пытанне: чаму вы жадаеце працаваць ва ўстанове, з якой у вас істотныя рознагалоссі і чый курс вы не падтрымліваеце? Калі ласка, апішыце больш дакладна для камісіі па найме вашае бачанне таго, як вы можаце і жадаеце працаваць на карысць і садзейнічаць рэалізацыі місіі і курсу універсітэта як цэласнай арганізацыі пад кіраўніцтвам органаў кіравання універсітэтам.

З падзякай за ваш адказ,

камісія па найманні прафесарска-выкладчыцкага складу».

У гэтай сувязі хочам заявіць наступнае:

1. Мы не падавалі ніякіх заяваў на замяшчэнне пасады. Цяпер ідзе размеркаванне нагрузкі, якая засталася пасля адкрытага конкурсу. Гэтая працэдура прадугледжвае прапанову супрацоўніцтва з боку ўніверсітэта, а не спаборніцтва заяваў ахвотных папрацаваць.

2. У сваім лісце адміністрацыя ЕГУ фактычна прызнаецца ў палітычнай матывацыі ўласных кадравых рашэнняў. Гэтыя дзеянні мы расцэньваем як адкрыты ціск на нязгодных з курсам кіраўніцтва. ЕГУ — не толькі адміністрацыя. Гэта, у першую чаргу, акадэмічная супольнасць. Мы маем права не пагаджацца з палітыкай топ-менеджменту, калі яна супярэчыць статуту універсітэта і іншым законам, якія рэгулююць сферу вышэйшай адукацыі. Без перспектывы пагроз, дыскрымінацыі або звальнення.

3. З універсітэта пасьлядоўна выціскаюцца дэмакратычныя актывісты. Ужо на стадыі папярэдняга размеркавання нагрузкі на наступны навучальны год застаюцца без працы сенатары ад дэмакратычнай платформы і чальцы Рады прафсаюза выкладчыкаў і супрацоўнікаў EHUnion Андрэй Лаўрухін і Андрэй Ралёнак, намеснік старшыні прафсаюза Канстанцін Ткачоў. Раней быў датэрмінова звольнены старшыня Сената прафесар Павел Церашковіч.

4. Падмена ацэнкі прафесіяналізму праверкай на лаяльнасць не мае нічога супольнага ні з «барацьбой за якасць выкладання», ні з працоўным заканадаўствам Літвы, ні з акадэмічнымі свабодамі.

5. На нашу думку, зачыстка ад іншадумцаў у імя кіраванай зверху стабільнасці зводзіць на нуль разрэкламаваную місію ЕГУ як «вострава свабоды» і ставіць пад пытанне ягоную эфектыўнасць як адукацыйнага праекта.

Для абароны сваіх законных правоў мы маем намер выкарыстоўваць усе легальныя сродкі, уключна са зваротам у суд. Два судовыя працэсы ў сувязі са сваімі нядаўнімі дзеяннямі кіраўніцтва ЕГУ ўжо атрымала.

Максім Жбанкоў, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, сенатар ЕГУ (8 гадоў працы ў ЕГУ),

Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, сенатар ЕГУ (13 гадоў працы ў ЕГУ),

Вольга Шпарага, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, намесніца старшыні Сената ЕГУ (13 гадоў працы ў ЕГУ).

Каментары15

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць