Меркаванні11

Якога помніка не стае Слуцку

У нашым старажытным горадзе за Саветамі і пазьней, у часы перабудовы, улады пастараліся ўзьвесьці помнікі і расстраляным палякамі ў 1920‑м годзе партызанам, і воінам‑аўганцам, нават два бронзавыя абэліскі маршалу Жукаву, які тут ў 30‑я гады камандаваў кавалерыйскай дывізіяй.

У нашым старажытным горадзе за Саветамі і пазьней, у часы перабудовы, улады пастараліся ўзьвесьці помнікі і расстраляным палякамі ў 1920‑м годзе партызанам, і воінам‑аўганцам, нават два бронзавыя абэліскі маршалу Жукаву, які тут ў 30‑я гады камандаваў кавалерыйскай дывізіяй. У цэнтры гораду перад «Дажынкамі‑2005» паставілі бронзавы, у поўны рост, помнік воіну‑вызваліцелю. Ёсьць паблізу і помнік сьвятой Сафіі Слуцкай. Зусім нядаўна быў адкрыты мэмарыял у памяць вязьняў габрэйскага гета, якія 8 лютага 1943 году былі расстраляныя і спаленыя фашыстамі. Рыхтуецца нават помнік слуцкім ткачыхам, што праславіліся ў знакамітым вершы Максіма Багдановіча.

Вось толькі ахвярам бальшавіцкага тэрору 1920‑50‑х помніка ў горадзе няма. А іх, пакутнікаў, была не адна тысяча, і амаль усе яны прайшлі праз Слуцкую акруговую турму, куды звозілі арыштаваных з чатырох навакольных раёнаў. Турму разбурылі ў 1970‑я, на тым месцы ўзьведзены найбуйнейшы ў горадзе унівэрмаг «Слуцкі». Тарцавы бок будынку месьціцца на былым турэмным падворку. У самы раз на яго сьцяне замацаваць мэмарыяльную шыльду у памяць ахвяраў, якіх везьлі адсюль на расстрэл — у лес вакол вёсак Кучына і Каліта, або ва ўрочышча Гараваха ля вёскі Селішча. Каб людзі маглі пакласьці кветкі, пастаяць у ціхім роздуме, а такія б знайшліся ў горадзе і раёне.

Магчыма, тая дошка стала б пачаткам узьвядзеньня ў горадзе капітальнага помніка ахвярам таталітарызму, у тым ліку і тым, хто загінуў у лістападзе—сьнежні 1920 году ў Слуцкім збройным чыне пад Семежавам, Цімкавічамі, Вызнай, Грозавам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»20

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Міларад Додзік прыгразіў абвясціць незалежнасць Рэспублікі Сербскай

Пацукі вучаць нас жыць, а Гайко — дыялогу34

Гандаль у Беларусі адаптуюць да нормаў маралі. Нагодай сталі скандальныя сушы з Расіі6

Моцны град нарабіў бяды ў Бераставіцкім раёне

Цела 5-месячнага дзіцяці знайшлі ў Віцебску. Супраць бацькі заведзена крымінальная справа

Як ахова Пуціна і Кім Чэн Ына ледзь не пабілася з-за рэгуліроўкі кандыцыянера11

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі8

У гіганцкі бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску засяліліся пакуль 13 арганізацый7

11-гадовы школьнік у Клімавічах вынес з палаючай кватэры двухгадовага брата1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»20

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць