Эканоміка22

Хутка ў Беларусі можна будзе здаць бутэлькі і батарэйкі проста ў краме 

У Беларусі ў найбліжэйшы час можна будзе здаваць скарыстаныя тавары і тару ў гандлёвых аб'ектах. Як паведаміў 24 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун, падрыхтаваны адпаведныя змены і дапаўненні ва ўказ прэзідэнта.

Праектам дакумента прадугледжваецца наданне права ўраду вызначаць віды тавараў і тары, якія будуць абавязкова прымацца ў гандлёвых аб'ектах. 

«Гэта значыць, пры гандлёвых аб'ектах будуць стварацца прыёмныя пункты. Гэта ў асноўным будуць пункты па зборы энергазберагальных лямп, батарэек, шкляной тары. Мы бачым, што найбольш аптымальны спосаб прыёмкі гэтых адходаў — там, дзе іх прадаюць. Можа быць і абмен на новы тавар. Думаем, што гэтая норма будзе падтрыманая і будзе ўведзеная. Гэта ў тым ліку дазволіць нам палепшыць і сітуацыю з прыёмам шкляной тары ў насельніцтва. Сёння комплексныя прыёмныя пункты другаснай сыравіны працуюць, але іх недастаткова. Адкрыццё іх у гандлі дазволіць стаць ім больш даступнымі і павялічыць аб'ёмы збору», — лічыць Шагун. 

Паводле яго слоў, у 2014 годзе дзяржзаказ на збор шкла складае 79 тыс. тон і гэта звязана з рэальнымі патрэбамі шкляной прамысловасці. «Нашы заводы могуць выпускаць і больш шклатары», — адзначыў намеснік міністра. На яго думку, «пераход піўной прамысловасці ад ПЭТ-тары да шкла вялікіх праблем не выкліча». Ён паведаміў, што цяпер разглядаецца пытанне пераходу на дэпазітную сістэму пры продажы тавараў у тары. «Дэпазітная сістэма — гэта лепшы спосаб сабраць і вярнуць у абарот як мага большы працэнт выпушчанай тары на рынку. Гэтая сістэма паказвае найлепшыя вынікі. У Германіі, напрыклад, да 90% шкляной тары вяртаецца толькі дзякуючы таму, што на яе ўстаноўлена залогавая цана ў 9, 14, 25 еўрацэнтаў у залежнасці ад цаны бутэлькі», — патлумачыў Шагун. 

Што да збору адпрацаваных батарэек, то гэтая работа праводзіцца з 2010 года, калі ў месцах продажу сталі ўстанаўлівацца адпаведныя кантэйнеры, адзначыў намеснік міністра. З гэтага перыяду на захоўванне было сабрана 20 тон батарэек. «Ёсць два варыянты, што з імі зрабіць. Першы — адправіць на перапрацоўчыя прадпрыемствы за межы краіны, у Расію або Украіну, таму што ў нас няма перапрацоўчых магутнасцей. Пытанне прапрацоўваецца. Прычым гэта магчыма пры фінансаванні ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». Пры развіцці сістэмы збору прыкладна да 100 тон ёсць эканамічная мэтазгоднасць адкрываць перапрацоўку адходаў у Беларусі. Летась БНТУ правёў навуковыя і даследчыя работы і выбраў аптымальную тэхналогію перапрацоўкі. Для таго каб пачаць гэтую работу, трэба павялічыць аб'ёмы збору. Я думаю, з развіццём сістэмы збору батарэек праз аб'екты гандлю гэта дазволіць нам перайсці да іх перапрацоўкі на сваёй тэрыторыі, і гэта справа найбліжэйшых гадоў», — лічыць Шагун. 

Паводле яго слоў, па перапацоўцы люмінесцэнтных лямп ёсць дастаткова магутнасцей, у тым ліку на Брэсцкім электралямпавым заводзе. «Але для арганізацый і прадпрыемстваў праблемы збору няма, а вось дробнымі партыямі ад насельніцтва — праблематычна. Мы разлічваем, што змены ў заканадаўстве дазволяць выбудаваць сістэму. Галоўнае — як зацікавіць людзей і як зрабіць, каб сістэма працавала пастаянна і без збояў», — лічыць намеснік кіраўніка ведамства.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць1

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Два чалавекі загінулі падчас ультрамарафону ў Расіі3

Што цяпер са здароўем Ціханоўскага?6

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ3

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол61

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі5

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк105

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць1

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць