Улада1111

АБСЕ: Прадстаўнікі сепаратысцкіх груп з усходніх абласцей Украіны возьмуць удзел у перамовах у Мінску

Чакаецца, што ў трохбаковых перамовах у Мінску 31 ліпеня возьмуць удзел «прадстаўнікі сепаратысцкіх груп з усходніх абласцей Украіны».

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Спецыяльнай назіральнай місіі АБСЕ ў Украіне Майкл Боцюркіў.

«Сустрэча трохбаковай кантактнай групы (прадстаўнікі Украіны, Расіі і АБСЕ) мае адбыцца ў Мінску 31 ліпеня з удзелам прадстаўнікоў сепаратысцкіх груп з усходніх абласцей Украіны», — сказаў ён.

У пасольстве Расіі ва Украіне БелаПАН пацвердзілі, што на 31 ліпеня запланаваны ўдзел расійскага пасла Міхаіла Зурабава у сустрэчы ў Мінску.

У Мінску пакуль афіцыйна месца і час правядзення сустрэчы не называюць.

Нагадаем, увечары 29 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. «Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай», — паведаміла прэс-служба.

Па звестках Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», на абмеркаванне прапануецца вынесці два пытанні:

вызваленне ўсіх закладнікаў, якія застаюцца ў баявікоў (168 чалавек), і забеспячэнне допуску міжнародных экспертаў на месца падзення самалёта «малайзійскага авіяліній».

«Першарадным павінна быць пытанне аб абмене ваеннапалоннымі па прынцыпе» ўсіх на ўсіх». Для мяне гэтае пытанне з'яўляецца адным з самых краевугольных», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін у інтэрв'ю ІТАР-ТАСС.

Віцэ-прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман на брыфінгу ў Кіеве 30 ліпеня заявіў, што неадкладны допуск экспертаў да месца крушэння самалёта з'яўляецца патрабаваннем № 1 прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Каментары11

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць